Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Па выніках 2020 года Капыльскі РАСК прызнаны лепшым следчым падраздзяленнем Мінскай вобласці ў сваёй катэгорыі

02.02.2021

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік упраўлення генерал-маёр юстыцыі Андрэй ЛІС уручыў начальніку Капыльскага РАСК падпалкоўніку юстыцыі Алегу Бабарэка кубак, пасведчанне, а таксама ключы ад новага службовага аўтамабіля Geely (на здымку злева).

У папярэднія гады нашы следчыя ўжо не раз аказваліся ў ліку лідараў. А вось гэтак высокіх вынікаў удалося дасягнуць упершыню. Пры гэтым сярод крытэрыяў, па якіх ацэньвалася эфектыўнасць дзейнасці аддзела, значыліся такія, як, да прыкладу, захаванне законнасці пры расследаванні крымінальных спраў, якасць і аператыўнасць папярэдняга следства, пакрыццё матэрыяльнай шкоды, нанесенай супрацьпраўнымі дзеяннямі зламыснікаў.

Што тычыцца лічбаў, то ў вытворчасці ў капыльскіх следчых у мінулым годзе знаходзілася 339 крымінальных спраў, з якіх 113 былі перададзены пракурору для накіравання ў суд. Памер кампенсацыі шкоды, нанесенай у выніку здзяйснення крымінальна каральных дзеянняў, склаў амаль 100 000 рублёў, або больш за 90% ад нанесенай шкоды (пры сярэднеабласным паказчыку 61%).

2 2 21 49

Алег Бабарэка (у цэнтры), Надзея Драбушэвіч, Аляксандр Бохан, Руслан Коршак, Аркадзь Данчанка, Сяргей Дзенісевіч, Аляксей Мароцкі, Аляксей Зянюк і інспектар Вольга Давідоўская

- Спецыяльна да перамогі мы не імкнуліся, а проста імкнуліся якасна выконваць сваю працу. Але тое, што наш праца была высока ацэнена, вядома, радуе, — адзначыў Алег Бабарэка. - Безумоўна, поспех нашага аддзела - заслуга ўсяго калектыву. А ён у нас хоць і невялікі, але прафесійны. І кожны з супрацоўнікаў уносіць сваю немалую лепту ў агульную справу. Усяго ў штаце 13 чалавек, большасць з іх — афіцэры, якія займаюцца расследаваннем злачынстваў. Гэта намеснік начальніка аддзела Руслан Коршак, Аляксей Зянюк, Сяргей Пратасевіч, Аляксей Мароцкі, Аляксандр Бохан, Сяргей Дзенісевіч, Аркадзь Данчанка і Надзея Драбушэвіч. Усе яны працуюць даўно, маюць дастаткова вялікі вопыт практычнай дзейнасці. Але галоўнае, што яны любяць сваю службу, працуюць з поўнай самааддачай, устойліва пераносяць усе цяжкасці. Бо ў нашай сферы да выніку прыводзіць толькі ўдумлівая і карпатлівая праца.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы