Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Рэспубліканская акцыя "Наш жывёлавод" праводзіцца ў Капыльскім раёне

04.02.2021

На Капыльшчыне падчас зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы праходзіць традыцыйная рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод».

Яе ініцыятарамі сталі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў АПК. Да 1 красавіка (менавіта столькі працягнецца акцыя) Падзячныя пісьмы і падарункі атрымаюць працаўнікі ўсіх ферм раёна.

Днямі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч і старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура наведалі малочнатаварны комплекс «Рымашы» УП «ПІК-Лясное», дзе разам з кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі гаспадарак сустрэліся з жывёлаводамі.

Віталь Ракевіч паведаміў прыемную навіну, што МТК «Рымашы», які ўзначальвае Таццяна Гарнастай, па выніках 2020 года займае другое месца сярод аналагічных аб’ектаў раёна. Узнагароджванне прызёра адбудзецца на раённым злёце перадавікоў. Віталь Аляксандравіч выказаў віншаванні са значным дасягненнем.

— Мы дойдзем да кожнай фермы раёна і выкажам падзяку за старанную працу людзям, адданым сваёй справе, — адзначыла Ірына Станіславаўна. — Менавіта з іх добрасумленнай працы і пачынаюцца высокія надоі і прывагі. Згадзіцеся, што пра работнікаў раслінаводства мы гаворым часцей: падчас пасяўной, уборачнай, нарыхтоўкі кармоў. А жывёлаводам, магчыма, надаецца не такая вялікая ўвага. Хаця менавіта ад іх працы ў многім залежыць фінансавы стан сельгаспрадпрыемства. Таму хочацца звярнуць больш увагі на прадстаўнікоў галіны жывёлагадоўлі і выказаць ім удзячнасць за старанную працу.

Фота на памяць пасля ўшанавання жывёлаводаў

Падзячныя пісьмы РК прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі, падарункі атрымалі ў гэты дзень многія аператары машыннага даення і жывёлаводы, якія займаюцца вырошчваннем і адкормам маладняку. Галоўнае патрабаванне — не павінна быць ніякіх парушэнняў дысцыпліны.

Гаварылі ў гэты дзень і пра паказчыкі, якіх дасягнулі жывёлаводы комплексу за мінулы год. Надой ад каровы склаў 7025 кг малака, што на 849 кг больш, чым летась.

Таксама прафсаюзам для працаўнікоў комплексу былі падрыхтаваны і салодкія пачастункі.

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы