Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У школах Капыльшчыны праходзяць сустрэчы ў рамках адкрытага маладзёжнага дыялогу

04.02.2021

У рамках адкрытага маладзёжнага дыялогу ў школах Капыльшчыны праходзяць сустрэчы са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк і першым сакратаром райкама ГА «БРСМ» Вольгай Сцяпанавай.

Рашэнне аб іх правядзенні было прынята на адным з пасяджэнняў маладзёжнага парламента раёна. Тады была выказана прапанова часцей сустракацца з прадстаўнікамі мясцовай улады.

Ірына Кісляк і Вольга Сцяпанава падчас сустрэчы

Першымі ганаровых гасцей прымалі старшакласнікі Пацейкаўскай СШ. Падчас дыялогавай пляцоўкі маладыя людзі абмеркавалі актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі, сучаснасць і будучыню краіны.

- Моладзь - гэта наша будучыня, - адзначыла Ірына Кісляк. - Таму нам важна ведаць, пра што думаюць маладыя людзі, як уяўляюць сваю будучыню і што думаюць пра сённяшні дзень.

Ірына Мікалаеўна расказала вучням аб маючым адбыцца VI Усебеларускім народным сходзе, аб дзейнасці маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, адказвала на хвалюючыя пытанні школьнікаў.

Падчас адкрытага дыялогу Вольга Сцяпанава пазнаёміла школьнікаў з дзейнасцю раённай маладзёжнай арганізацыі.

Сярод старшакласнікаў лідар моладзі раёна правяла гульню-віктарыну «Наша Беларусь». Мерапрыемства пашырыла кругагляд навучэнцаў і заахвоціла жаданне даведацца больш аб сваёй краіне. Хлопцы з вялікай цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны і ўспаміналі цікавыя факты аб Рэспубліцы Беларусь. Гэтае мерапрыемства паказала, наколькі хлопцы ганарацца сваёй краінай і гатовы несці адказнасць за яе лёс і росквіт. Усе ўдзельнікі мерапрыемства яшчэ раз задумаліся аб сваёй радзіме.

Самым жа актыўным і інтэлектуальным у віктарыне стаў дзевяцікласнік Сцяпан Крывавязаў, за што атрымаў невялікі сувенір.

Сцяпан Крывавязаў

Сяргей Козел

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы