Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык: «Захаваем дабрабыт і стабільнасць – будзем жыць у згодзе і адзінстве»

05.02.2021

Дэлегат маючага адбыцца VI Усебеларускага народнага сходу, старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей ПІЛІШЧЫК: «Захаваем дабрабыт і стабільнасць – будзем жыць у згодзе і адзінстве»

Дэлегацыю Капыльскага раёна на VI Усебеларускім народным сходзе ўзначаліць старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Пілішчык.

Паводле яго слоў, цяперашні форум павінен адказаць не толькі на пытанні сацыяльна-эканамічнага характару, але і грамадска-палітычнага. Бо мір, стабільнасць, згода і спакой у грамадстве – гэтыя словы для беларусаў з нядаўніх часоў не проста адцягненыя паняцці, а рэальнасць, якую трэба шанаваць і якую сумеснымі намаганнямі неабходна захаваць.

Ураджэнец Брэстчыны пасля заканчэння ў 1996 годзе Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта быў накіраваны ў Нясвіжскі раён. Працаваў галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара прадпрыемства, узначальваў моцную гаспадарку. Добра ведае эканоміку, праблемы вытворчасці і жыццё вяскоўцаў. Па характары чалавек вытрыманы, удумлівы, перш чым прыняць нейкае рашэнне, узважыць усе аргументы.

- Зямля, людзі - усюды, увогуле, аднолькавыя, а вынікі працы чамусці адрозніваюцца, і ўзровень жыцця таксама. Значыць, трэба навучыцца лепш, больш эфектыўна працаваць, а не проста чакаць дапамогі зверху. Знаходзіць, зацікаўліваць інвестараў, якія гатовы ўкладваць капітал, асабліва ў развіццё сельгасвытворчасці. Будуць аддача, вынік — і зарплата ў работнікаў падымецца да ўзроўню перадавых прадпрыемстваў і раёнаў. Хутчэй стануць вырашацца многія сацыяльныя пытанні, палепшыцца дэмаграфія — лічыць Сяргей Пілішчык.

Добры ўрок кіраўніцкай дзейнасці ён атрымаў, узначальваючы на працягу 13 гадоў ААТ «Сейлавічы» Нясвіжскага раёна. Дарэчы, у свой час падымаў на ногі гэту гаспадарку адзін з першых Герояў Беларусі Міхаіл Аляксандравіч Карчміт. Менавіта на яго шмат у чым раўноўваецца Сяргей Міхайлавіч.

31 ліпеня 2019 года Сяргей Пілішчык прызначаны на пасаду старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. За невялікі перыяд кіраўніцтва раёнам ёсць дынаміка росту па асноўных галінах, але эканамічны патэнцыял Капыльшчыны, на яго думку, раскрыты далёка не ў поўнай меры. Вынікі 2020 года кажуць аб эфектыўным развіцці раёна. Крытэрамі ацэнкі пры гэтым выступілі такія паказчыкі, як экспарт тавараў і паслуг, стварэнне новых працоўных месцаў, развіццё сельскай гаспадаркі, тавараабарот, будаўніцтва жылля, а таксама колькасць стратных прадпрыемстваў. Так, да прыкладу, калі на пачатак мінулага года ў раёне лічылася пяць стратных прадпрыемстваў, то ўжо да канца 2020-га - ніводнага.

Самы буйны інвестыцыйны праект, які зараз рэалізуецца на тэрыторыі раёна - агракамбінат «Дзяржынскі» займаецца будаўніцтвам фермы па вырошчванні і перапрацоўцы мяса індычкі каля аг. Пясочны. На выдзеленай тэрыторыі актыўна вядуцца падрыхтоўчыя работы па ўзвядзенні сямі птушнікаў, закладваецца падмурак для іншых будынкаў. Акрамя таго, ужо зараз на новы аб'ект працаўладкоўваюцца жыхары Капыльшчыны. Практычна ўся прадукцыя будзе пастаўляцца на экспарт, попыт на індычку ў некаторых краінах вельмі вялікі. Яшчэ адзін перспектыўны для рэгіёна інвестыцыйны праект - уладкаванне цэха па вытворчасці сухога малака з капілярна-кіпранай структурай - ажыццяўляе Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». У раёне працягваецца будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю сучасных малочнатаварных комплексаў, якія дазваляюць вырабляць прадукцыю высокага класа і, такім чынам, станоўча ўплываюць на фінансавы стан сельгаспрадпрыемстваў. На Капыльшчыне дынамічна развіваецца і прыватны бізнес, у тым ліку арыентаваны на прадастаўленне паслуг у сельскай мясцовасці.

У 2021 годзе Капыль стане сталіцай святкавання Дня беларускага пісьменства і абласных Дажынак. Да гэтых вялікіх падзей ужо пачалася падрыхтоўка. Наш старажытны і разам з тым значна памаладзелы за апошні час горад прыцягвае асаблівай аўрай, гасціннасцю, адкрывае перад гасцямі і турыстамі ўсе свае славутасці. Капыльшчына дала краіне і свету шмат знакамітасцяў - пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, навукоўцаў. Край працавітых, таленавітых людзей, які славіцца традыцыямі, вядомымі абрадамі, святамі, спартыўнымі турнірамі.

- Назіраючы за сітуацыяй, якая апошнім часам складваецца ў нашай краіне, пераканаўся, што спасылкі на цяжкасці, звязаныя з палітычным і каранавірусным крызісамі, часцей за ўсё не абгрунтаваны. Бо цяжкасці былі, ёсць і будуць заўсёды, нікуды ад іх не дзенешся, — дзеліцца Сяргей Пілішчык. - На мой погляд, вельмі важна, што тыя праблемы, якія сёння існуюць, не замоўчваюцца. І мала таго, ёсць шляхі выхаду з іх. Іншая справа, што паспяхова пераадолець іх могуць толькі правільна настроеныя людзі, якія ўсведамляюць, што ўсе мы ў адказе за незалежнасць краіны, за будучыню нашых дзяцей, за дабрабыт і стабільнасць. Дарэчы, на Капыльшчыне такіх людзей пераважная большасць. Іх ініцыятыўная і зладжаная праца дае добры вынік. Ды і ў цэлым маё ўласнае перакананне: наша Беларусь знаходзіцца на досыць высокім узроўні развіцця. Упэўнены, што чарговы Усебеларускі форум настроіць усіх нас на далейшае стварэнне. І гэты год стане годам сапраўднага народнага адзінства.

Дэлегатам на VI Усебеларускі народны сход Сяргей Пілішчык вылучаны Беларускім прафсаюзам работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

- Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык - граматны кіраўнік раёна, які валодае дастатковым багажом жыццёвага вопыту — кажа пра яго старшыня Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Ірына Пабока. - Ён прымае рашэнні, ад якіх залежыць будучыня нашага краю. Для дэлегата народнага форуму гэта вельмі важныя якасці. Бо з мноства такіх адміністрацыйных адзінак, як Капыльшчына, складаецца ўся Беларусь. Вельмі важна ў раёнах, на месцах, выразна прадстаўляць, як развіваецца вытворчасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера, ацэньваць якасць жыцця насельніцтва і бачыць перспектыўны план на яго пастаяннае паляпшэнне. Важна ведаць людзей, якія тут жывуць, чуць іх спадзяванні і прапановы, трымаць перад імі сваё слова. Кожная сустрэча з насельніцтвам заканчваецца здыманнем з парадку дня шэрагу злоба-дзённых пытанняў. А гэта фармуе давер да органаў улады.

Сяргей Козел

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы