Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна сустрэўся з калектывам цэнтральнай раённай бібліятэкі

10.02.2021

Выдатная магчымасць агучыць набалелыя праблемы і пытанні прадставілася супрацоўнікам раённай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Астрэйка падчас сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Дубінай.

Аляксандр Дубіна гутарыць з супрацоўнікамі бібліятэкі

Добраўпарадкаванне вуліцы Цімкавіцкай і Алеі маці, праца гандлёвых кропак і папаўненне бібліятэчнага фонду, правядзенне мерапрыемстваў для школьнікаў у сучаснай складанай абстаноўцы – і гэта не поўны пералік пытанняў, якія прагучалі. Кожную заяву Аляксандр Дубіна ўважліва выслухоўваў, найбольш актуальныя і надзённыя адразу ж браў на кантроль. Асаблівую ўвагу Аляксандр Анатольевіч акцэнтаваў на тым, што чытанне было і застаецца галоўным спосабам атрымання інфармацыі, а значыць неабходна актывізаваць работу з падрастаючым пакаленнем па развіццю і фарміраванню гэтага карыснага навыку.

Акрамя таго, Аляксандр Дубіна звярнуў увагу на стэнд, аформлены ў гонар знакамітага паэта-земляка, імя якога носіць бібліятэка – Анатоля Астрэйкі.

- Капыльшчына - багаты на знакамітыя імёны край, што і стала асновай для правядзення сёлета Дня беларускага пісьменства ў нашым горадзе, - падсумаваў Аляксандр Анатольевіч. - Таму зараз задача кожнага з нас, у тым ліку і работнікаў бібліятэчнай сістэмы раёна, правесці дбайную падрыхтоўку да свята.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы