Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагабор'і «Абаронца Айчыны»

12.02.2021

На спартыўных базах СШ № 2 г. Капыля і СШ № 3 г. Капыля. Удзел у іх прынялі юнакі дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту, а гэта 29 навучэнцаў з 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

У праграму мнагабор'я ўвайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча стоячы (дыстанцыя 10 м, мішэнь № 8), падцягванне на высокай перакладзіне і лыжныя гонкі на дыстанцыі 5 км.

Пасля ўпартай барацьбы былі названы пераможцы. У групе «А» першае месца ў СШ № 2 г. Капыля. На другім месцы каманда гімназіі № 1 г. Капыля, на трэцім — СШ № 3 г. Капыля. Пераможцамі ў групе «Б» сталі спартсмены з Семежаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. У прызёрах - юнакі з Быстрыцкай і Лясноўскай сярэдніх школ. Лепшымі спартсменамі ў групе «С» прызнаны вучні Каменскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад–сярэдняя школа. Серабро ў юнакоў з Грозаўскага вучэбна–педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, бронза - у Дактаровіцкай СШ.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы