Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя вываду савецкіх войскаў з Афганістана

16.02.2021

Традыцыйна ў памятны дзень у г. Капылі прайшоў мітынг, былі ўскладзены вянкі і кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.

А некалькі раней прадстаўнікі грамадзкасці наведалі месцы пахаванняў і сваякоў салдатаў, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу.

Выступаючы на мітынгу, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што яны і сёння не перастаюць служыць Радзіме, працуюць і ўдзельнічаюць у патрыятычным выхаванні моладзі. Пажадаў ім доўгіх гадоў шчаслівага і мірнага жыцця, моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у справах і пачынаннях.

Вянок і кветкі да помніка ўскладаюць старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык (справа) і начальнік адасобленай групы вайсковага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік

У сваім выступе начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік нагадаў аб стойкасці і мужнасці салдат у той страшнай вайне: «Мы можам ганарыцца тымі, хто выканаў свой абавязак перад Радзімай. Для ўсіх нас афганская вайна - гэта не проста гісторыя, гэта бесперапынны чалавечы боль. Хай мацнее баявое грамадства афганскіх воінаў, памнажаюцца вашы добрыя справы на карысць Радзімы, а ў вашых дамах заўсёды будуць мір і спакой».

Навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля, член Моладзевага парламента Ганна Матусевіч выказала падзяку за мірнае неба над галавой ад усёй моладзі Капыльскага раёна.

Прадстаўнікі моладзі і сістэмы адукацыі ўшанавалі памяць загінуўшых

У завяршэннi мерапрыемства яшчэ раз прагучалі пажаданні ўсім воінам-афганцам здароўя, міру, дабра, аптымізму, каб яны заставаліся ўзорам стойкасці і мужнасці.

У Спаса-Вазнясенскім храме прайшоў малебен у памяць аб загінуўшых і ў гонар тых, хто застаўся ў жывых. Традыцыйна гэты дзень сабраў усіх, хто ваяваў на горных афганскіх дарогах, прайшоў ваенную службу, каго не літавала вайна, уносячы жыццё блізкіх.

Наведваючы месцы пахаванняў, старшыня Капыльскай РОС ДТСААФ, намеснік старшыні РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Касінскі, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік і воін-інтэрнацыяналіст Канстанцін Літвак усклалі вянкі да магіл загінуўшых і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Сяргей Маргалік, Аляксандр Касінскі і Канстанцін Літвак ля магілы Вайцяховіча Валянціна

На кожным з помнікаў не проста лічбы з указаннем даты нараджэння і смерці нашых землякоў. Гэта — незагойныя раны Афганістана, якія яшчэ доўга будуць нагадваць аб сумных старонках гісторыі. Так, у в. Дусаеўшчына спачывае прах камандзіра верталёта, капітана Вайцяховіча Валянціна. 27 мая 1982 года пры выкананні баявога задання верталёт, якім кіраваў Валянцін, быў падбіты і загарэўся. Праз два дні пасля здарэння 26-гадовы хлопец памёр ад атрыманых апёкаў. Дарэчы, 23 лютага гэтага года Валянціну споўнілася б 65 гадоў. Яшчэ адзін наш зямляк, ураджэнец в. Нізкавічы, - старшы разведчык радавы Калевіч Дзмітрый - загінуў за паўмесяца да свайго дзевятнаццацігоддзя. 19 студзеня 1986 года верталёт, на якім група Дзмітрыя вярталася пасля выканання баявога задання, быў падбіты і выбухнуў. Пахаваны юны воін у в. Стары Капыль.

У в. Выня знаходзіцца магіла старэйшага памочніка начальніка аператыўнага аддзялення вайсковай часткі маёра Карповіча Аляксандра. Пры выкананні баявога задання афіцэр цяжка захварэў і пасля 13 чэрвеня 1982 года ва ўзросце 36 гадоў памёр у ваенным шпіталі ў Маскве.

Наведалі і магілу Драцкага Уладзіміра ў в. Чырвоная Дубрава. У адрозненне ад сваіх землякоў, якіх смерць заспела на вайне, ён пайшоў з жыцця ў мірны час - 21 сакавіка 2002 года, пражыўшы 42 гады, памёр ад ран, атрыманых падчас афганскага юнацтва.

Нават праз трыццаць два гады пасля вываду апошняга падраздзялення Савецкай Арміі з Аўганістану не сціхае боль у сэрцах маці, якія страцілі сваіх сыноў. У іх ліку і жыхарка в. Мацкевічы Сафія Іванаўна Міхалковіч (на здымку)

Вёска Мацкевічы - радзіма камандзіра аддзялення мінамётнай батарэі малодшага сяржанта Міхалковіча Генадзя. Тут жа, на мясцовых могілках, ён і знайшоў свой вечны спакой. Выконваючы баявое заданне, хлопец цяжка захварэў, з прычыны чаго 15 студзеня 1985 года памёр, пражыўшы ўсяго 19 гадоў. З тых часоў толькі ўспамінамі пра сына жыве яго маці Сафія Іванаўна Міхалковіч. На жаль, яна адна з нешматлікіх застаўшыхся сваякоў загінуўшых воінаў-афганцаў Капыльшчыны. І пра іх таксама не забываюць: традыцыйна напярэдадні памятнай даты ім аказваюць матэрыяльную дапамогу ад райвыканкама.

У гэты дзень успомнілі і імёны іншых нашых землякоў-афганцаў - прапаршчыка Булата Генадзя, ураджэнца в. Душава, пахаванага ў Полацкім раёне, а таксама ўраджэнца в. Садовічы прапаршчыка Новікава Валяр'яна, пахаванага ў г.Баранавічы.

Сяргей КОЗЕЛ, Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы