Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каб добра жыць, трэба шмат працаваць - дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тарацько

19.02.2021

«Каб добра жыць, трэба шмат працаваць» — ідучы па жыцці, дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тарацько заўсёды імкнецца прытрымлівацца гэтага прынцыпу.

А сакрэт дасягнутага поспеху крыецца ў словах: працуй на сумленне, будзь гаспадаром на зямлі, рабі добрае для людзей, і яны заўсёды цябе падтрымаюць і дапамогуць.

ААТ «Прагрэс 2010» заўсёды адрознівалася высокімі вынікамі. А ў 2020 г.на раённым свяце «Дажынкі» Валерый Тарацько быў узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы».

Праца на зямлі Валерыю Мікалаевічу знаёма з дзяцінства, бо сам ён сельскі жыхар. Па шляху да вяршыні прафесійнай лесвіцы былі таксама спецыяльнасці слесара, кіроўцы, старэйшага інжынера, начальніка ўчастка, галоўнага агранома. Дамагчыся поспеху дапамаглі працавітасць і любоў да зямлі.

ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Мікалаевіч узначальвае каля дваццаці гадоў. Пасля далучэння суседняга ААТ «Душава» плошча сельгаспрадпрыемства павялічылася прыкладна ў два разы. А значыць, удвая выраслі не толькі палі пад пасяўнымі, але і клопатаў павялічылася настолькі ж. Таму стаўку ў гаспадарцы зрабілі на існуючы патэнцыял, да таго ж пастаянна сочаць за патрабаваннямі сельгасрынку.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы