Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэлегат УНС Сяргей Пілішчык сустрэўся з калектывам Капыльскага ф-ла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»

03.03.2021

Прайшла сустрэча старшыні райвыканкама, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Сяргея Пілішчыка з працоўным калектывам Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

На мерапрыемстве, удзел у якім прыняў таксама дырэктар філіяла Аляксандр Крамянчук, кіраўнік раёна распавёў прысутным аб пытаннях, разгледжаных на важным рэспубліканскім форуме, маючых адбыцца задачах на бліжэйшую пяцігодку, у тым ліку і тых з іх, якія неабходна вырашаць на мясцовым узроўні.

Як адзначыў Сяргей Міхайлавіч, адной з асноўных думак стала тая, што дзяржава здолела захаваць свой прамысловы патэнцыял. Сёння па ўсёй Беларусі функцыянуе больш за дзве тысячы прадпрыемстваў. І многія з іх з'яўляюцца горадаўтваральнымі. Такі статус, па сутнасці, меў і Капыльскі масласырзавод да правядзення рэарганізацыі, пасля якой ён страціў сваю фінансавую самастойнасць і стаў філіялам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Безумоўна, мінусы такіх пераўтварэнняў адбіліся на бюджэце раёна. Разам з тым працоўныя месцы захаваліся, і капыляне працягваюць працаваць на агульнае дабро. Прычым прадпрыемства не стаіць на месцы — тут імкнуцца ісці ў нагу з часам. Так, у найбліжэйшай перспектыве - рэалізацыя праекта па вытворчасці сухога малака з капілярна-кіпранай структурай.

- Буйны інвестыцыйны праект - будаўніцтва фермы па вырошчванні і перапрацоўцы мяса індычкі каля аг. Пясочнае - ажыццяўляе агракамбінат «Дзяржынскі». А гэта каля 450 працоўных месцаў з высокім узроўнем заработнай платы. Акрамя таго, інвестар абяцае таксама фінансавыя ўкладанні ў развіццё рэгіёну — дадаў старшыня райвыканкама.

Сяргей Пілішчык акцэнтаваў увагу на тым, што падчас VI Усебеларускага народнага сходу шмат гаварылася пра дэмаграфічную сітуацыю. А на дадзеным этапе яна характарызуецца натуральным змяншэннем насельніцтва. Сярод іншых фактараў, праблема абумоўлена нізкай нараджальнасцю. Для стабілізацыі сітуацыі робяцца канкрэтныя крокі: распрацаваны дзяржаўныя праграмы «камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», ажыццяўляецца падтрымка мацярынства і шматдзетных сем'яў, вядзецца будаўніцтва жылля на вёсцы. Прычым гэтыя напрамкі будуць і надалей падтрымлівацца на ўсіх узроўнях. Аб эфектыўнасці такога роду мер гавораць лічбы: так, з уводам праграмы сямейнага капіталу ў Беларусі трэціх і наступных дзяцей нарадзілася на 40% больш. Але праблема нізкай нараджальнасці застаецца актуальнай, у тым ліку і ў Капыльскім раёне. Відавочная яе праява - паступовае закрыццё размешчаных у сельскай мясцовасці ўстаноў адукацыі, а таксама толькі частковая запаўняльнасць функцыянуючых дзіцячых садкоў і школ.

На парадку дня апынулася і яшчэ адна тэма, якая працягвае заставацца ва ўсіх на слыху — эпідэміялагічная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19.

- Дзякуючы мерам, якія прымаюцца з 180 краін Беларусь па шэрагу паказчыкаў, звязаных з барацьбой з каранавірусам, выйшла ў першую дваццатку, - растлумачыў Сяргей Міхайлавіч. — Так, выратаваць ўсіх не атрымоўваецца. Але для гэтага прымаюцца ўсе магчымыя меры. Так, за час пандэміі ў Капыльскай ЦРБ колькасць кіслародных кропак павялічылася ў чатыры разы. Было выраблена даабсталяванне рэанімацыйнага і інфекцыйнага аддзяленняў, што стала добрай запамогай у лячэнні каранавiруснай інфекцыі. Дзяржава вылучае каласальныя сумы, неабходныя для знаходжання ў стацыянары пацыентаў з пацверджаным «кавiдам». Да прыкладу, утрыманне аднаго койка-месца ў рэанімацыйным аддзяленні абыходзіцца прыкладна ў 1000 рублёў у суткі. Акрамя таго, пачалася маштабная кампанія па вакцынацыі ад каранавiруса, выдаткі на якую таксама ўзяла на сябе дзяржава. У цэлым, на форуме было адзначана, што траекторыя руху нашай краіны застанецца ранейшай — бясплатная адукацыя, бясплатная медыцына, сацыяльная падтрымка неабароненых слаёў насельніцтва, у тым ліку пенсіянераў. І такая сацыяльна арыентаваная палітыка, у цэнтры якой чалавек, яго інтарэсы і патрэбы, — несумненна, правільны прыярытэт.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы