Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун правёў сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства

03.03.2021

Пасля вяртання з VI Усебеларускага народнага сходу дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун праводзіць сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дзе распавядае пра вынікі форуму і абмяркоўвае выступы, якія прагучалі на ім.

Віталь Платун з членамі калектыву ААТ «Праснакі»

У першую чаргу дэлегат падзяліўся сваімі ўражаннямі з калектывам узначаленай ім гаспадаркі. У графіку сустрэч значылася таксама наведванне калектыву філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра», а таксама гутарка з работнікамі Каменскага і Грозаўскага КПК д/с-СШ.

— Цалкам згодны з прагучаўшай на сходзе думкай аб тым, што ў Беларусі пайшлі па правільным шляху, развіваючы сельскую гаспадарку, — зазначае Віталь Віктаравіч. - Выратавалі вёску, далі магчымасць працаваць. Сельская гаспадарка стала прыбытковай. А пасля сказанага на форуме відавочны той факт, што галіне і надалей будзе надавацца вялікая ўвага. Што тычыцца нашага сельгаспрадпрыемства, то за апошнія пяць гадоў яно з сярэдніх перайшло ў лік адных з лепшых у раёне па надоях, прыбаўленнях, ураджайнасці збожжавых. Так, па выніках 2020-га валавая вытворчасць малака ў ААТ «Праснакі» склала 135% да ўзроўню 2019 года. Добрых паказчыкаў удалося дамагчыся на нарыхтоўцы травяных кармоў: у гаспадарцы з аднаго бала-гектра сельгасугоддзяў выраблена больш за 52 кармавых адзінак, нарыхтавана на адну ўмоўную галаву жывёлы каля 33 цэнтнераў кармоў. Тэмп росту аб'ёму нарыхтаваных травяных кармоў за 2020 год да папярэдняга перыяду склаў больш за 129%. Але мы не спыняемся на дасягнутым, працягваем дынамічна развівацца - прычым ва ўсіх напрамках. У найбліжэйшай перспектыве, да прыкладу, абнаўленне машынна-трактарнага парку, будаўніцтва двух цялятнікаў, рэканструкцыя старых будынкаў ферм. Разам з тым падтрымліваю меркаванне кіраўніка дзяржавы аб тым, што многае яшчэ трэба зрабіць. Неабходна ўкараняць новыя адаптыўныя сістэмы земляробства і тэхналагічныя рэгламенты, забяспечыць арганізацыі АПК надзейным абсталяваннем, паглыбіць сельгаскааперацыю. Нельга не пагадзіцца таксама, што на сельгаспрадукцыі павінны перш за ўсё зарабляць сяляне, а не пасярэднікі і гандлёвыя сеткі. Як адзначыў у сваёй прамове Прэзідэнт, за апошнюю чвэрць стагоддзя была створана трывалая аснова дзяржавы. Па яго словах, бліжэйшыя пяць гадоў — перыяд абнаўлення і ўдасканалення дасягнутага, развіццё кропак росту ў эканоміцы і эфектыўных механізмаў уключэння грамадства ў кіраванне краінай. Аляксандр Рыгоравіч акцэнтаваў увагу таксама на іншых важных аспектах, якія не павінны застацца без увагі. Сярод іх умацаванне дэмаграфічнай бяспекі, развіццё медыцыны, яе даступнасць і мабільнасць, падтрымка сямейных каштоўнасцяў. І ўсё гэта, бясспрэчна, актуальна для кожнага, хто пражывае на тэрыторыі нашага сельгаспрадпрыемства - як у вёсках, так і ў аграгарадку Камень. Дарэчы, сёння ў аграгарадку ёсць усе ўмовы для камфортнага жыцця: створана развітая інфраструктура, маецца магчымасць для будаўніцтва жылля. Акрамя таго, як было адзначана на форуме, на чале кута сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў найбліжэйшай пяцігодцы застануцца надзённыя пытанні жыцця людзей - справядлівае цэнаўтварэнне, прымальныя тарыфы на асноўныя паслугі, эфектыўная занятасць і забеспячэнне годнай аплаты працы, а таксама стварэнне камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі насельніцтва. Так, гэты шлях будзе няпростым, лёгкага і бесклапотнага жыцця ніхто не абяцае. Аднак відавочна і тое, што, калі мы хочам рухацца да лепшага, зваротнай дарогі быць не можа. У сваю чаргу, вынікі Усебеларускага народнага сходу стымулююць усіх нас на далейшую працу. А што тычыцца асабіста мяне, то ўдзел у форуме адназначна натхніў і з'явіўся новы імпульс да дзейнасці.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы