Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне інспектары ДАІ правераць вадзіцеляў на цвярозасць

05.03.2021

З 5 па 9 сакавіка ў Капыльскім раёне, як і па ўсёй Мінскай вобласці, праходзіць прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца». Мерапрыемства праходзіць з мэтай спынення фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Як паведаміў інспектар ДПС аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Максім Паўлюшчык, падчас акцыі створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Патруляванне нарадаў міліцыі набліжана да аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кафэ, крамы, АЗС), а таксама месцаў масавага адпачынку грамадзян.

Аб безадказнасці некаторых вадзіцеляў гавораць наступныя лічбы: толькі з пачатку 2021 года на тэрыторыі раёна выяўлена і прыцягнута да адказнасці 19 нецвярозых вадзіцеляў.

Нецвярозы за рулём - уяўляе вялікую небяспеку для ўдзельнікаў дарожнага руху і наступствы могуць быць самымі жаласнымі. Таму, паважаныя грамадзяне, не заставайцеся абыякавымі. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, паведамляйце на тэлефонную лінію 102!

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы