Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Уладальнікі прыватных дамоў г. Капыля ў сакавіку пачнуць атрымліваць кантэйнеры для збору адходаў

05.03.2021

Для чаго гэта робіцца? Мы папрасілі расказаць дырэктара КУП «Капыльскае ЖКГ» Дзмітрыя Дарафея:

— Каб зрабіць раздзельны збор адходаў максімальна зручным для насельніцтва, у КУП «Капыльскім ЖКГ» ажыццявілі ініцыятыву па забеспячэнні ўсіх домаўладанняў прыватнымі кантэйнерамі. Прадпрыемствам закуплена 3 684 кантэйнера.

У прыватным сектары вываз адходаў ажыццяўляецца смеццявозам па графіку, таму і неабходнасць у кантэйнерных пляцоўках адпала. Да таго ж вялікія кантэйнеры, якія стаялі раней па горадзе, ужо сталі непрыдатнымі для збору адходаў. Каб людзям было зручней правільна збіраць адходы, ГУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» былі выдзелены сродкі на набыццё кантэйнераў для прыватных домаўладанняў.

- Як будзе праходзіць выдача?

- Кантэйнеры выдаюцца жыхарам г. Капыля. На кожнае домаўладанне - па два кантэйнеры аб'ёмам 0,12 м. куб. Чорны прызначаны для бытавых адходаў, чырвоны для ДМР - пластыка, шкла, паперы. Спецыялісты выедуць на дом і аформяць усе неабходныя дакументы (дагавор на часовае карыстанне, акт прыёмкі-перадачы), альбо можна самастойна звярнуцца за афармленнем дакументаў у разліковы цэнтр прадпрыемства і даставяць кантэйнеры. Вываз бытавых адходаў, а таксама другасных матэрыяльных рэсурсаў, будзе ажыццяўляцца згодна з існуючым графіку. Кантэйнеры выдаюцца домаўладальніку бясплатна, але паводле дамовы, уласнікі будуць несці адказнасць за захаванне і выкарыстанне кантэйнераў па прызначэнні, у сувязі з чым, заклікаем уладальнікаў адказна ставіцца да збору адходаў і карыстацца кантэйнерамі акуратна.

Марыя Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы