Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Жанчына года Міншчыны-2020»: загадчык інфекцыйнага аддзялення Капыльскай ЦРБ Валянціна Козел - сярод узнагароджаных

10.03.2021

У Барысаве названы пераможцы XIII абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны-2020», які праводзіць ГА «Беларускі саюз жанчын».

Дыпломам у намінацыі «Паспяховы кіраўнік» узнагароджана ўрач-інфекцыяніст (загадчык) інфекцыйнага аддзялення Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Козел.

За званне лепшых у медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, выхаванні дзяцей і адукацыі змагаліся некалькі сотняў чалавек. Лепшыя прадстаўніцы прыгожага полу былі адзначаны дыпломамі ў шасці намінацыях і ў кожнай вызначаны пераможцы.

Гісторыя Валянціны Козел - прыклад актыўнай жыццёвай пазіцыі, мэтанакіраванасці, працавітасці. Сапраўдны прафесіянал сваёй справы, якой аддала больш за 36 гадоў. Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта шлях у медыцыну пачала з урача-інтэрна па педыятрыі Маладзечанскай гарадской дзіцячай бальніцы. Затым больш за 20 гадоў адпрацавала лекарам-педыятрам у Капыльскай ЦРБ. І вось ужо 14-ы год працуе ў інфекцыйным аддзяленні. Лекар пераканана, што калі любіш сваю справу, то поспех гарантаваны. Па яе словах, у ўзначаленым ёю аддзяленні працуе выдатная каманда аднадумцаў, выбар якіх – дапамагаць людзям.

10 3 21 9

Старшыня Капыльскай РА ГА «БСЖ» Святлана Маліноўская з членамі дэлегацыі

- Без калектыву нічога б не атрымалася – мяркуе Валянціна Веньямінаўна. - Гэта прызнанне маёй працы і ўсіх маіх калег, для якіх прафесіяналізм азначае ўзаемадавер, узаемапавагу і ўменне адчуваць пакуты іншых.

Такому жыццёваму і прафесійнаму прынцыпу яна застаецца верная ўсё сваё жыццё. За міласэрнасць, чуласць і чалавекалюбства яе паважаюць усе, хто калісці з ёй разам працаваў і цяпер працуе ў адным калектыве, ёй удзячны пацыенты.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы