Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык уручыў ордэны Маці і кветкі Анастасіі Занкевіч і Ірыне Латушка

12.03.2021

«Мацярынства - ганаровая місія» - на гэтых важных словах зрабіў акцэнт старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, уручаючы ордэны Маці і кветкі Анастасіі Занкевіч і Ірыне Латушка.

- Выхаванне дзяцей - гэта адказнае прызначэнне жанчыны, - падкрэсліў у прывітальным слове кіраўнік раёна. — А выхаваць і паставіць на ногі пяцёра і больш дзяцей — гэта сапраўдны жаночы подзвіг, нялёгкая праца. Вы - наша слава і гонар, таму высока нясіце дадзенае званне.

Сяргей Пілішчык і Анастасія Занкевіч (злева)

Сяргей Пілішчык віншуе Ірыну Латушку

Аб падтрымцы мацярынства і дзяцінства, якія з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі дзяржавы, распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Давідчык:

- Толькі ў 2020 годзе дзяржаўную падтрымку ў Капыльскім раёне атрымала 505 сем'яў. З іх матэрыяльная дапамога да навучальнага года прадастаўлена 386 шматдзетным сем'ям на суму 49 тыс.рублёў. Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога аказана 34 шматдзетным сем'ям, 57 сем'ям прызначаны сямейны капітал. У 2020 годзе за кошт сродкаў, выдзеленых у рамках дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», праведзены работы па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання ў 16 домаўладаннях шматдзетных сем'яў.

Намеснік начальнік упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Давідчык

Атрымліваючы высокія ўзнагароды, шматдзетныя мамы прыкметна хваляваліся. Твары іх свяціліся радаснымі ўсмешкамі, якія яны шчодра дарылі прысутным на ўрачыстай цырымоніі. Мама пецярых дзяцей Анастасiя Занкевіч з аграгарадка Цімкавічы цяпер знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту 3 гадоў. Працавала ў Капыльскім райпо буфетчыкам кафетэрыя «Колас» у Цімкавічах. «Цудоўная пяцёрка» яе дасягненняў — тры сыночка і дзве «лапачкi-дочкі». І да кожнага з іх жанчына ставіцца з трапятаннем і пяшчотай. Сыны Алег і Іван - студэнты вышэйшых навучальных устаноў, сапраўдныя гаспадары і памочнікі. 11-гадовай Зарыне характэрны такія якасці, як сціпласць, дабрыня і спагадлівасць. Яна вельмі любіць маляваць, наведвае заняткі па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Цімкавіцкай дзіцячай школе мастацтваў. Менш за два гады таму шматдзетная мама зноў «прымерыла» падвойнае шчасце: у сям'і падрастаюць двайняткі. Малышы вельмі розныя. Ядвізе падабаецца маляваць, а Захару цікава бытавая тэхніка: камп'ютар, пральная машына, тэлевізар.

ДАРЭЧЫ

Сёння ў Капыльскім раёне пражывае 398 шматдзетных сем'яў. У 29 сем'ях выхоўваецца пяць і больш дзяцей, у 11 - шасцёра, у 3 - сямёра. 59 жанчын ўзнагароджаны ордэнамі Маці.

- Атрымліваць дзяржаўную ўзнагароду было вельмі хвалююча, але разам з тым ганарова і прыемна — падзялілася Анастасія Уладзіміраўна. - Ордэн Маці абавязвае быць годнай мамай. Я вельмі люблю сваіх дзяцей і хачу, каб яны сталі добрымі людзьмі, сапраўднымі грамадзянамі краіны.

Палявод ААТ «Ціміразеўскі» Ірына Латушка з в. Бучаціна, у сям'і якой выхоўваецца шасцёра дзяцей, гераіняй сябе не лічыць, але прызнаецца, што матчына праца нялёгкая. Пра тое, што будуць шматдзетнымі, з мужам і не думалі, але ад лёсу не пойдзеш. Сама Ірына, як і яе бацька, таксама з дружнай шматдзетнай сям'і. Кажа, заўсёды хацела мець такую ж. Старэйшы сын Яўген працуе электрагазазваршчыкам у рамонтна-механічнай майстэрні Слуцкага сыраробнага камбіната, Аліна - студэнтка БДТУ. Дочкі Алёна і Дар'я — вучні Бучацiнскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Настаўнікі і аднакласнікі адклікаюцца аб іх як аб дысцыплінаваных, прыязных і працавітых вучаніцах. Дзяўчынкі актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці класа і школы. Дашкольную групу названай установы адукацыі наведвае і пяцігадовы Іван. Хлопчык праяўляе вялікую цікавасць да сюжэтна-ролевых гульняў. Вясёлым і дапытлівым расце і маленькі Арцём, які пакуль знаходзіцца дома з маці. Сваіх дзяцей Ірына прывучае паважаць працу, яны ёй адказваюць узаемнасцю і з'яўляюцца галоўнымі памочнікамі ў доме.

Дырэктар Капыльскага ТЦСАН Святлана Маліноўская (па цэнтры) са шматдзетнымі маці

— Мае дзеці — мой гонар і радасьць, — кажа Ірына Міхайлаўна. - Толькі дзякуючы ім я ўдастоена гэтай узнагароды. На мой погляд, трэба не толькі нарадзіць, але і годна выхаваць дзяцей. Старэйшыя ўжо працуюць і вучацца, цяпер стаіць задача годна выхаваць малодшых, каб апраўдаць ганаровае званне маці-гераіні.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы