Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскай цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Астрэйка прайшло пашыранае пасяджэнне раённага Савета ветэранаў

12.03.2021

Ні чытанне газет, ні Інтэрнэт, ні радыё, а менавіта жывыя зносіны з людзьмі дазваляюць данесці інфармацыю найлепшым чынам, абмеркаваць існуючыя праблемы, выслухаць просьбы і разгледзець прапановы.

У гэтым былі перакананы ўдзельнікі пашыранага пасяджэння Прэзідыума Капыльскага раённага Савета ветэранаў, якое нядаўна прайшло на базе Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Астрэйка.

У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій, старшыні і члены першасных ветэранскіх арганізацый горада і раёна. На мерапрыемстве таксама прысутнічала запрошаная госця - дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, культарганізатар Лотвінскага цэнтра аматарскай творчасці Капыльскага раённага цэнтра культуры Галіна Дрожжа. У рамках пасяджэння Галіна Віктараўна правяла дыялогавую пляцоўку «Сіла дзяржавы ў адзінстве», падчас якой адказала на пытанні і падзялілася сваімі эмоцыямі ад маштабнага форуму.

- Для мяне паездка была вельмі хвалюючай і адказнай, - адзначыла дэлегат. - Хоць мы, прадстаўнікі сферы культуры, шмат дзе бываем, маем зносіны з рознымі людзьмі, але на мерапрыемстве такога ўзроўню раней прысутнічаць не даводзілася. Добразычліва настроеная публіка, падтрымка і яднанне - вось што адчувалася падчас сходу. Галоўны ж пасыл народнага веча можна пазначыць так: усё для народа, усё для чалавека.

Дарэчы, Галіна Віктараўна на сустрэчу прыбыла не адна, а з калегамі-удзельнікамі аматарскага аб'яднання «Лоцвінскія ўдалухі», якія выканалі для прысутных музычныя, паэтычныя і гумарыстычныя нумары.

Што тычыцца афіцыйнай часткі пасяджэння, то яе прысвяцілі разгляду бягучых момантаў працы раённага Савета ветэранаў. На парадку дня значылася таксама зацвярджэнне Палажэння аб арганізацыі і правядзенні агляду-конкурсу «Ветэранскае падвор'е» ў 2021 годзе. Асаблівая ўвага пры гэтым была нададзена намінацыі «Добраўпарадкаванне жывёлагадоўчых ферм і комплексаў». Абмеркавалі будучы ўдзел у рэспубліканскім вакальным конкурсе сярод ветэранаў «Песні Перамогі», а таксама нюансы падрыхтоўкі да конкурсу дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы».

Паколькі сустрэча прайшла напярэдадні 8 сакавіка, у яе завяршэннi для жанчын быў падрыхтаваны музычны падарунак - Анастасія Карповіч выканала песні пад гітару.

- Сёння ў раёне пражывае больш за 7000 людзей пенсійнага ўзросту, і многія з іх - члены ветэранскіх арганізацый — патлумачыла ў інтэрв'ю Людміла Каменка. - Нават у гэтай эпідсітуацыі мы не стаім на месцы — стараемся развівацца, нешта робім, у тым ліку і ў анлайн-рэжыме. Словам, ідзем у нагу з часам, захоўваем актыўную жыццёвую пазіцыю, а галоўнае — не старэем душою. Пераканана, што і ў няпростых умовах, звязаных з распаўсюджваннем каранавіруса, трэба мець зносіны, у тым ліку для таго, каб заставацца палітычна адукаванымі. Дарэчы, актывісты нашай арганізацыі ўважліва сочаць за падзеямі ў краіне, знаёмы яны і з вынікамі VI Усебеларускага народнага сходу. Асабіста я цалкам згодна з усім сказаным на гэтым форуме, і ў першую чаргу з тым, што самае галоўнае для кожнага з нас — захаваць мір і стабільнасць у Беларусі. Як паказала сённяшняя сустрэча, нашы ветэраны з гэтым таксама салідарны.

Людміла Камёнка (злева) з удзельнікамі пасяджэння

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы