Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ва ўстановах адукацыі Капыльшчыны прайшоў адзіны дзень інфармавання

16.03.2021

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна ў рамках рэспубліканскага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы».

Ва ўсіх установах ініцыятыўныя групы дзяцей, класныя кіраўнікі і запрошаныя госці разважалі аб народным адзінстве – закладзе шчаслівай будучыні Беларусі. Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу азнаёмілі навучэнцаў з ключавымі пытаннямі народнага форуму - старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Андрэй Трублоўскі быў запрошаны ў Быстрыцкую СШ, а Ганна Бахта, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ААТ «Піянер-Агра» - у Ванелевіцкую СШ.

Старшыня Капыльскай РОС ДТСААФ Аляксандр Касінскі прыняў удзел у адкрытым мікрафоне на базе СШ № 3 г. Капыля і Цімкавіцкай СШ. Аляксандр Іванавіч у сваім выступе акцэнтаваў увагу на тым, што ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь знаходзяцца на варце бяспекі і суверэнітэту.

Аляксандр Касінскі з новымі членамі ДТСААФ з СШ № 3 г. Копыля (злева)

У Пясочанскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа мерапрыемства праводзілася ў форме ток-шоу «100 пытанняў даросламу».

У СШ № 2 г. Капыля госцем мерапрыемства стаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі. Як адзначыла намеснік дырэктара Інга Берднік, дыялог са старшакласнікамі быў пабудаваны на абмеркаванні пытанняў, якія з'яўляюцца ключавымі ў абвешчаны Год народнага адзінства. Хлопцы адчулі датычнасць да гісторыі сваёй краіны, абмеркавалі праблемы пераемнасці пакаленняў, кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, захавання і папулярызацыі традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці.

16 3 21 26

Уладзімір Рудакоўскі выступае перад старшакласнікамі СШ № 2 г. Копыля

Уладзімір Уладзіміравіч таксама закрануў тэму выбару будучай прафесіі старшакласнікамі. У прыватнасці, расказаў аб умовах паступлення ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. «Гэта выдатны старт для кар'еры! Тут рыхтуюць высакакласных спецыялістаў, патрэбных краіне» – адзначыў супрацоўнік РАУС.

У сваю чаргу навучэнцы задавалі пытанні госцю на розныя тэмы.

Сяргей Козел

Крыніца  http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы