Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім райвыканкаме ўручылі пашпарты юным жыхарам раёна

17.03.2021

Юныя грамадзяне, якім ужо споўнілася 14 гадоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, спорце, актыўна прымаюць удзел у грамадскім жыцці школы і раёна, атрымалі свой галоўны ў жыцці дакумент з рук старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, а таксама начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Веранікі Падневіч.

Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна адзначыў:

— Прыемна, што ў шэрагі беларускіх грамадзян уліваюцца граматныя і адукаваныя, таленавітыя і працавітыя маладыя людзі, годна прадстаўляючыя моладзь Капыльшчыны. З гонарам нясіце высокае званне грамадзяніна.

Цырымонію ўручэння пашпартоў правялі Сяргей Пілішчык і Ірына Кісляк (злева)

Віншуючы юных капылян з уступленнем у дарослае жыццё, старшыня райсавета ветэранаў Людміла Каменка пажадала ім выканаць усе свае мары і знайсці свой шлях у жыцці:

- Ідзіце смела на ўсе добрыя справы і вядзіце за сабой іншых. А самае галоўнае - ніколі не заставайцеся абыякавымі, заўсёды будзьце годнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Навучэнцы гарадскіх школ Яна Гараховік, Вольга Скуратовіч і Дар'я Лабацэвіч рады ўручэнню пашпартоў

Пажаданне маладым людзям прагучала таксама і ад прадстаўнікоў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. З словам у адказ пасля цырымоніі ўручэння пашпартоў ад моладзі выступіла навучэнка СШ № 2 г. Капыля, пераможца першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Руская мова», «Руская літаратура», «Матэматыка», «Геаграфія», актыўны член валанцёрскага атрада «Міласэрнасць», пераможца раённага конкурсу агітбрыгад па здаровым ладзе жыцця Ульяна Дубовік:

- Мы, юнакі і дзяўчаты 14 гадоў, абяцаем, што будзем добра вучыцца, прымаць актыўны ўдзел у творчых і інтэлектуальных конкурсах, у спартыўных спаборніцтвах. Каб кожны з нас мог з упэўненасцю сказаць, што беларуская моладзь - гэта паўнапраўныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Разам з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь усе ўдзельнікі цырымоніі атрымалі памятныя сувеніры і падарункавае камплектнае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Кніга раскажа маладому пакаленню, якімі правамі яно валодае, якія законы павінна шанаваць, якія ідэалы і каштоўнасці сваёй Радзімы свята берагчы.

Заключным акордам мерапрыемства стала прыняцце прысягі маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Пасля хвалюючай падзеі пагутарылі з удзельнікамі ўрачыстасці, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Яна Гараховік, навучэнка СШ № 3 г. Капыля, актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці, вядучая ўсіх школьных мерапрыемстваў:

- Вядома, гэты дзень запомніцца і мне, і астатнім дзецям на ўсё жыццё. Будучыня - за маладымі, а мы поўныя энергіі, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў.

Вольга Скуратовіч, навучэнка СШ № 2 г. Капыля, выдатніца вучобы, пераможца першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія», удзельніца першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Гісторыя»:

- Атрыманне першага ў маім жыцці дакумента - ганарова і вельмі хвалююча для мяне. Ганаруся, што мяне, як і маіх аднакласнікаў, запрасілі на такое адказнае мерапрыемства.

Дар'я Лабацэвіч, навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля, выдатна займаецца ў школе, з вялізным задавальненнем прымае ўдзел у жыцці класа:

- Я вельмі рада, што сёння ва ўрачыстай абстаноўцы атрымала пашпарт. Гэта першы крок у дарослае жыццё. Цяпер мы сталі не толькі сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, але і паспяхова працягнем справы і пачаткі людзей старэйшых пакаленняў, якія стваралі і развівалі нашу краіну.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы