Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў пераможцам абласнога спаборніцтва

17.03.2021

На прайшоўшай 12 сакавіка выніковай калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама падвялі вынікі і вызначылі прыярытэтныя напрамкі развіцця галіны.

Кіраўніком Камітэта Тамарай Красоўскай быў адзначаны высокі ўзровень работы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Міншчыны за мінулы год.

У Мінскай вобласці працуюць 23 тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і Капыльскі ТЦСАН заўсёды знаходзіцца ў тройцы лідараў. Чарговае дасягненне - дыплом камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама за першае месца ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве па выніках працы за 2020 год уручаны дырэктару ўстановы Святлане Маліноўскай. Таксама Капыльскі ТЦСАН стаў рэсурснай пляцоўкай па метадычным суправаджэнні дзейнасці нестацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання Мінскай вобласці.

— Каб вызначыць пераможцу штогадовага спаборніцтва, ацэньвалі паказчыкі працы па розных напрамках, — дзеліцца Святлана Станіславаўна. - Наш цэнтр тройчы паводле вынікаў працы за 2016, 2017 і 2019 гады ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве сярод тэрытарыяльных цэнтраў вобласці займаў другое месца. Таму стаць першым вельмі прыемна. Любая перамога - гэта перамога не аднаго чалавека, а заслуга ўсяго калектыву, аб'яднанага агульнай мэтай — аказаннем дапамогі.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы