Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»

01.04.2021

З 05 па 09 красавіка 2021 года на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!».

Як паказвае практыка, злачынствы, здзейсненыя падчас узнікаючых сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў іх здзяйснення шмат у чым пераўзыходзяць загадзя запланаваныя, добра падрыхтаваныя злачынныя дзеі.

Сямейнае няшчасце і звязанае з ім злоўжыванне грамадзянамі алкаголем, наносяць непапраўную шкоду інстытуту сям'і, а таксама суседскім адносінам, не дае магчымасці паўнавартасна развівацца непаўналетнім і, у канчатковым выніку, прыводзіць да трагічных наступстваў.

Аналіз прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню жорсткіх злачынстваў сведчыць, што толькі актыўная работа ўсіх суб'ектаў прафілактыкі, грамадскіх аб'яднанняў, актыўная пазіцыя грамадзян дазволіць прадухіліць значную колькасць «бытавых» злачынстваў.

У сувязі з гэтым, з мэтай прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблем бытавога гвалту па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў з 05 да 09 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя «Дом без гвалту!».

Рэспубліканская акцыя «Дом без гвалту!» у дадзены прамежак часу будзе праведзена і на тэрыторыі Капыльскага раёна. Асноўнымі арганізатарамі гэтай акцыі на тэрыторыі г. Капыль і Капыльскага раёна з'яўляюцца: Капыльскі РАУС, Аддзел па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, Аддзел адукацыі спорту і турызму Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і УАЗ «Капыльская ЦРБ».

У рамках дадзенай акцыі запланавана правесці выступы ў навучальных установах і працоўных калектывах, арганізаваць прафілактычныя кіналекторыі з дэманстрацыяй фільма «Не - гвалту ў сям'і», падрыхтаванага УУС Мінаблвыканкама. Супрацоўнікі міліцыі ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі ведамствамі, забяспечаць правядзенне комплексу прафілактычных мерапрыемстваў па мінімізацыі негатыўных наступстваў у сем'ях, пра якіх у дзяржаўныя органы і грамадскія аб'яднанні паступалі паведамленні аб гвалце.

Сям'я - адна з найвялікшых каштоўнасцяў, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю існавання, але не ўсім атрымоўваецца яе захаваць. Гвалт у сям'і прыводзіць да цяжкіх наступстваў, у тым ліку непапраўных.

Штогод у Беларусі рэгіструецца каля 400 прычыненняў лёгкага цялеснага пашкоджання (артыкул 153 Крымінальнага кодэкса, караецца аж да арышту на тэрмін да трох месяцаў) з боку членаў сям'і і блізкіх сваякоў.

За катаванне родных, гэта значыць наўмыснае прычыненне працяглага болю ці пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, альбо сістэматычнае нанясенне пабояў да пакарання да пяці гадоў пазбаўлення волі асуджаецца больш за 500 сямейных «скандалістаў».

Гвалт, звязаны з наўмысным прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання (караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам да шасці месяцаў, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмiн), падвяргаюцца прыкладна 120 пацярпелых, і больш за 350 - гвалту з наўмысным прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання (караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў).

Штогод у Беларусі 150 чалавек (кожнае чацвёртае забойства) гінуць ад рук блізкіх людзей. Забойства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем.

Не дапускайце гвалт у любой яго праяве. Памятаеце: кожнае злачынства абавязкова цягне заслужанае і справядлівае пакаранне, а шкадаваць аб тым, што здарылася будзе ўжо позна.

У вырашэнні праблем гвалту ў сям'і Вам дапамогуць:

Праваахоўныя органы. Калі вы падвяргаецца сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў Капыльскі РАУС па тэлефонах: 102, 55-1-47. 25-1-90.

Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце Капыльскага ТЦСАН маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, а так жа акажуць дапамогу ахвярам гвалту з прадастаўленнем паслуг часовага прытулку, «крызіснага» пакою. Па дапамогу ў Капыльскі ТЦСАН Вы можаце звярнуцца па тэлефонах: 51-3-46 або 51-4-00

Медыцынскія установы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся за медыцынскай дапамогай, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне лекара дапаможа пакараць злачынцу. Па дапамогу ў УАЗ «Капыльская ЦРБ» Вы можаце звярнуцца па тэлефонах: 54-4-65 і 54-1-45.

Гэтак жа ў кругласутачным рэжыме працуе Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы