Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чарговая дыялогавая пляцоўка прайшла ў Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў

01.04.2021

Аб дысцыпліне на дарогах, каранавірусе і таварах у краме - пра гэта і не толькі ішла размова на сустрэчы з ідэалагічным актывам Капыльшчыны.

Самыя розныя пытанні сучаснага жыцця былі абмеркаваны на чарговай дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў дзіцячай школе мастацтваў.

Мадэратар мерапрыемства - галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама - Алена Карпеленя адзначыла, што пытанняў і праблем узнікае нямала, а фармат дыялогавай пляцоўкі дазваляе своечасова іх вырашаць.

Выступаючы перад прысутнымі, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ РАУС Віктар Борыс акцэнтаваў увагу на зменах, якія адбыліся пасля ўступлення ў сілу з 1 сакавіка 2021 года новага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Выступ Віктара Борыса…

- КоАП утрымлівае шэраг навін, накіраваных на аптымізацыю адміністрацыйнага працэсу і парадку прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, – падкрэсліў Віктар Віктаравіч. - Адной з асноўных асаблівасцяў новага Кодэкса з'яўляецца замацаванне прыярытэту прафілактычных мер уздзеяння перад пакараннем. Аднак ліхачам і п'яным за рулём ад адміністрацыйнай адказнасці не сысці. Штраф за перавышэнне хуткасці на 30-40 км/г - ад 3 да 10 базавых велічынь. А тым, хто аддасць перавагу ехаць яшчэ хутчэй, і плаціць прыйдзецца больш - ад 8 да 12 базавых велічынь. Больш чым апраўданая строгасць у дачыненні да нецвярозых вадзіцеляў: іх пакаранне залежыць ад ступені ап'янення. Калі ступень ап'янення да 0,8 праміле ўключна - рушыць услед штраф у 100 базавых велічынь (а гэта 2900 рублёў) і пазбаўленне права кіравання на тры гады. Больш гэтага значэння - 200 базавых і 5 гадоў не сядзеш за руль. Такія сумы, магчыма, «прытармозяць» кіроўцаў. Але, на жаль, у нашым раёне да некалькіх з іх ужо ўжыты дадзеныя меры.

Намеснік начальніка па IРiКА РАНС Аляксандр Зялінскі акцэнтаваў увагу на праводзiмых супрацоўнікамі мерапрыемствах па забеспячэнні пажарнай бяспекі, а таксама на праф-арыентацыйных складніках. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што быць ратавальнікам – ганарова, і для таго, каб ім стаць, трэба паступіць у адпаведныя навучальныя ўстановы. Студэнтамі могуць стаць вучні 8-11 класаў.

1 4 21 14

... слухалі з асаблівай увагай

Асабліва зацікаўлена сустрэлі выступленне намесніка галоўнага ўрача Капыльскай ЦРБ Алесі Бельскай, галоўная думка якога заключалася ў неабходнасці далейшага правядзення прафілактыкі каранавiруснай інфекцыі. Прысутныя цікавіліся тым, наколькі бяспечна вакцынацыя ад «кавіда» і дзе можна зрабіць прышчэпку, калі чакаць трэцюю хвалю інфекцыі і як трапіць у рэспубліканскую бальніцу спелеалячэння ў Салігорску. На ўсе пытанні Алеся Юр'еўна тут жа давала адказы.

Акцыі, распродажы, правілы растэрміноўкі, а таксама запрашэнне для магчымага навучання і працы ў гандлёвых кропках арганізацыі - вось асноўныя тэмы выступлення намесніка старшыні праўлення Капыльскага райпо Святланы Душэўскай. Ад прысутных у зале паступілі прапановы разнастаіць асартымент нехарчовых тавараў ва ўнівермагу г. Капыля і прадуктаў для хворых на цукровы дыябет - у харчовых крамах, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Своеасаблівым падвядзеннем вынікаў стала выступленне культарганізатара Лотвінскага цэнтра аматарскай творчасці, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Галіны Дрожжы, якая адзначыла, што беларусы – нацыя з багатай культурай і гісторыяй. А галоўнае на дадзеным этапе – захаваць мір і стабільнасць у нашай краіне.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы