Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» адбыўся ў Капылі

01.04.2021

Чарговай тэмай інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» стала «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы». І гэта невыпадкова. Бо 2 красавіка грамадзяне абедзвюх краін адзначаць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

У гэты дзень у 1996 годзе Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін і стаў сімвалам блізкасці брацкіх народаў. Менавіта з гэтай знамянальнай даты, па сутнасці, пачалася мэтанакіраваная работа па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы.

У рамках праекта з навучэнцамі СШ № 3 г. Капыля сустрэлася старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і нязмушанай атмасферы. Ірына Мікалаеўна, без сумневу, змагла зацікавіць хлопцаў тэматыкай «ШАГа». І гэта нядзіўна: па родзе сваёй дзейнасці яна часцяком сутыкаецца з пытаннямі па дадзеным кірунку і добра імі валодае. Больш за тое, Ірыне Мікалаеўне як прадстаўніку раённай улады не раз даводзілася прымаць гасцей з гарадоў-пабрацімаў, а таксама наведваць іх у складзе дэлегацый ад нашага рэгіёну.

Ірына Кісляк (у цэнтры) гутарыць са школьнікамі

Як патлумачыла школьнікам госця, у Капыльскага раёна заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве з г.Чэхавым Маскоўскай вобласці, Арэнбургскім раёнам Арэнбургскай вобласці і Мацвеева-Курганскім раёнам Растоўскай вобласці. Іх прадстаўнікі не раз аказваліся ў ліку запрошаных на нашы святы. З удзелам ганаровых гасцей плануецца правесці і будучую знамянальную падзею — Дзень беларускай пісьменнасці. Добрай традыцыяй таксама стала выступленне творчых калектываў з гарадоў раёнаў-пабрацімаў на розных мерапрыемствах, якія праходзяць у Капылі. Хлопцам было цікава даведацца і аб вопыце аказання дапамогі іх аднагодкамі адной з расійскіх устаноў адукацыі. Так, Чарнарэчанская школа Арэнбургскага раёна звярнулася з просьбай аб садзейнічанні ў пошуку сваіх землякоў-воінаў, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У сувязі з гэтым у мінулым годзе навучэнцамі Капыльшчыны — членамі Маладзёжнага парламента — была праведзена вялікая і пры гэтым плённая пошукавая праца, у выніку якой у гісторыі стала менш «прабелаў».

Словам, узаемаадносіны з краінай-суседкай падтрымліваюцца нават на такім, мясцовым, узроўні - не кажучы аб маштабах дзяржавы. Вядзецца далейшая планамерная праца па ўмацаванні супрацоўніцтва. І тут, як і ва ўсталяванні сяброўскіх адносін паміж людзьмі, важны кожны крок.

- Думаю, што такая цесная сувязь не перапыніцца ніколі, — рэзюмавала Ірына Кісляк. — У нашых народаў падобныя і культура, і менталітэт, і традыцыі. А гэта, у сваю чаргу, паслужыць трывалай асновай для развіцця Саюзнай дзяржавы.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы