Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржаўтаінспекцыя з 2 па 9 красавіка правядзе прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей»

02.04.2021

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці для папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх з 2 па 9 красавіка правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей». Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах, грамадскіх арганізацыях. Увага кіроўцаў будзе звернута на няўхільнае захаванне ПДР у частцы бяспечнай перавозкі юных пасажыраў, а таксама правілаў перавозкі арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі сярод перавозчыкаў і арганізатараў перавозкі (установы адукацыі, турыстычныя фірмы і інш.). Акрамя таго, дарослым будзе рэкамендавана кантраляваць сваіх дзяцей пад час іх знаходжання на вуліцы і неабходнае абазначэнне святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак.

Пасля завяршэння канікул дзяржаўтаінспектары наведаюць навучальныя ўстановы. Падчас сустрэч з прадстаўнікамі ДАІ хлопцы паўтораць галоўныя і неабходныя правілы бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху: як правільна паводзіць сябе на вуліцы, пры пераходзе пешаходных пераходаў, успомняць правілы руху на роварах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння. Для прафілактыкі парушэнняў ПДР, аказання дапамогі грамадзянам і арганізацыі дарожнага руху інспектары ДАІ ў гэтыя дні будуць несці службу на найбольш напружаных участках вулічна-дарожнай сеткі, непасрэдна прылеглых да ўстаноў адукацыі.

З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 16 дзяцей атрымалі траўмы. З іх шэсць аўтааварый з удзелам дзяцей-пешаходаў і сем з удзелам пасажыраў. Прычым практычна ва ўсіх аўтааварыях дзеці-пасажыры перавозіліся з парушэннямі правілаў бяспечнай перавозкі. Адно ДТЗ адбылося па віне непаўналетняга кіроўцы.

«Паважаныя дарослыя, выконваючы правілы дарожнага руху, вы становіцеся яркім і станоўчым прыкладам для юных удзельнікаў дарожнага руху. Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і паўсядзённага кантролю», - адзначылі ў ДАІ.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы