Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльшчыну з рабочай паездкай наведаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч

02.04.2021

У рамках візіту ён сустрэўся са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам, азнаёміўся з працай аб'ектаў культуры горада, а таксама ходам падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства.

Сяргей Пілішчык вітае Анатоля Маркевіча

У прыватнасці, Анатоль Мечыслававіч у суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Дубіны і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларысы Юхо пабываў у раённым Цэнтры культуры, Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў, раённым краязнаўчым музеі, а таксама ў дзіцячай бібліятэцы, адкрыццё якой адбудзецца напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Падчас наведвання ўстаноў міністр ацаніў наяўную матэрыяльна-тэхнічную базу і ўзровень арганізацыі працоўнага працэсу, а таксама абмеркаваў з прымаючым бокам актуальныя пытанні.

У інтэрв'ю газеце «Слава працы» Анатоль Маркевіч падзяліўся, што ў Капылі раней яму бываць не даводзілася, але пра райцэнтр чуў вельмі многае. І ўражанне па прыездзе сюды, адзначыў міністр, склалася добрае: цікавы і сам горад, і яго незвычайны рэльеф.

2 4 21 12

Падчас наведвання раённага цэнтра культуры

- На тэрыторыі нашай краіны вельмі шмат населеных пунктаў, якія маюць найвялікшую гісторыю і адкуль выйшлі вялікія людзі, — падкрэсліў Анатоль Мечыслававіч. - І Капыльшчына не з'яўляецца выключэннем, а, наадварот, - прыклад таму. Таму зусім не выпадкова, што ў бягучым годзе менавіта Капыль прыме рэспубліканскае свята - Дзень беларускага пісьменства. Гэта абсалютна апраўдана. Сёння я разумею, якая маштабная праца, распачатая задоўга да самога мерапрыемства, вядзецца ў горадзе для таго, каб усім гасцям, жыхарам Капыльшчыны, Мінскай вобласці, усёй нашай краіны было тут зручна і ўтульна. Ідзе добраўпарадкаванне, рамантуюцца будынкі і збудаванні. А гэта ўсё застанецца людзям. Што тычыцца сацыяльна-культурнай сферы, з задавальненнем адзначаю: ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб насельніцтва Капыльшчыны любога ўзросту - пачынаючы ад самых маленькіх і сканчаючы людзьмі сталага ўзросту - магло прыходзіць ва ўстановы культуры і атрымліваць асалоду ад творчасцi, атрымліваць добры настрой ад тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца. Упэўнены, што ўсе планы, якія ў нас ёсць, абавязкова ажыццявяцца — дадаў міністр. — Па-іншаму быць не павінна, так як мы жывем у сацыяльна арыентаванай дзяржаве. Сёння мы можам адкрыта глядзець у вочы ўсім, паколькі выконваем вельмі правільную справу для таго, каб камфортна жылося нашым людзям, каб да нас з задавальненнем прыязджалі госці і атрымлівалі асалоду ад нашых поспехаў, творчасцi і дабрабыту, а з'яжджаючы, адчувалі настальгію і жаданне яшчэ не раз вярнуцца на гэту добрую зямлю. Капыльшчыне шчыра жадаю ўсяго самага добрага. Няхай усе задумкі абавязкова спраўджваюцца, планы ажыццяўляюцца і кожны новы дзень прыносіць радасць.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы