Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Супрацоўнікі Капыльскага РАУС праводзяць рэйды ў сельгасарганізацыях раёна

02.04.2021

З 29 сакавіка супрацоўнікамі Капыльскай міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу, маніторынг выхаду на лінію тэхнікі, а таксама забеспячэння тэхнічнай умацаванасці памяшканняў.

Як растлумачыў начальнік Капыльскага РАУС Рыгор Рабцаў, такія комплексныя праверкі штогод праходзяць для таго, каб забяспечыць якаснае правядзенне пасяўной, нарыхтоўчай і ўборачнай кампаній, прадухіліць злачынныя замахі на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый. Акрамя таго, падобныя мерапрыемствы дазваляюць выявіць факты безгаспадарчасці і бяздзейнасці службовых асоб, у тым ліку звязаныя з неналежным станам сельскагаспадарчай тэхнікі.

Рабочая група на чале з начальнікам Капыльскага РАУС Рыгорам Рабцавым (другі справа) аглядае мехдвор ААТ «Скабін»

- У склад рабочых груп, якія кантралююць стан і гатоўнасць сельгастэхнікі, уваходзяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі, таксама прыцягваюцца і прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі Капыльскага райвыканкама, — адзначыў Рыгор Аляксеевіч. - У перыяд рэалізацыі мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі асаблівую ўвагу звяртаюць на арганізацыю вартавой аховы, стан замыкальных прылад, забеспячэнне неабходнага асвятлення тэрыторый. Прадстаўнікамі ДАІ асноўны ўпор робіцца на кантролі парадку перадрэйсавага агляду вадзіцеляў і своечасовасці праходжання тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Па выніках маніторынгу пры выяўленні парушэнняў будуць вынесены прадпісанні аб іх ліквідацыі. У выпадку невыканання ў тэрмін прадпісання вінаватых службовых асоб у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы