Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне працягваюцца сустрэчы дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу з працоўнымі калектывамі

02.04.2021

На Капыльшчыне па-ранейшаму працягваюцца сустрэчы дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу з актывам, працоўнымі калектывамі, маладзёжнай аўдыторыяй, насельніцтвам па месцы жыхарства.

Падобнага роду мерапрыемства на днях прайшло і ў філіяле «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс».

Данесці да калег і землякоў асноўныя арыенціры развіцця краіны на найбліжэйшую пяцігодку - важная місія дэлегата народнага форуму, старэйшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Андрэя Трублоўскага. Удзел у сустрэчы таксама прынялі дырэктар Капыльскага філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» Уладзімір Сахар і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Вострыкава.

Андрэй Трублоўскі гутараць з работнікамі аўтамабільнага парку

У пачатку размовы з калектывам Андрэй Паўлавіч падзяліўся ўражаннямі, адзначыўшы, што гэта быў сапраўды змястоўны, канструктыўны, з шырокім колам пытанняў і ініцыятыў форум. Былі закрануты важныя для кожнага беларуса тэму. Гаворка ішла аб палітычнай сітуацыі, абароне правапарадку. Вельмі важна, што ў эканоміцы вызначаны вехі развіцця, аж да галін і развіцця горадаўтваральных прадпрыемстваў. Захаваецца арыенцір на сацыяльную дзяржаву. Ахова здароўя застанецца бюджэтнай сферай, даступнай для ўсіх і кожнага. Былі і будуць галоўнымі сацыяльная абарона, адукацыя і культура.

Больш падрабязна дэлегат народнага форуму спыніўся і на галоўных прыярытэтах, якія вызначаны праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на пяцігодку — шчаслівая сям'я, інтэлектуальная краіна, моцныя рэгіёны і дзяржава-партнёр.

- Будучая пяцігодка будзе для нашых грамадзян няпростай, але ў той жа час багатай на падзеі, якая патрабуе ад беларусаў поўнай аддачы і працавітасці, — пакрэсліў Андрэй Трублоўскі. - І адзін з прыярытэтных сацыяльных напрамкаў - праца з моладдзю. У пытанні выхавання ў падрастаючага пакалення патрыятызму, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны важную ролю адыгрываюць як бацькі, так і педагогі.

Несумненна, рашэнні, прынятыя на IV Усебеларускім народным сходзе, будуць спрыяць далейшаму развіццю і росквіту нашай краіны. І толькі ў адзінстве мы можам развівацца незалежна.

- Так, у нас могуць быць розныя погляды на тыя ці іншыя пытанні, але ўсе мы перакананы, што будучыня Беларусі можна вызначыць толькі эвалюцыйным шляхам — у канструктыўнай і цывілізаванай дыскусіі, - падкрэсліў у гутарцы Андрэй Паўлавіч.

Пра гэта сведчыць і адзін з галоўных тэзісаў Прэзідэнта: «Беларусь, калі мы будзем і далей так берагчы яе, — краіна забяспечанай, бяспечнай, камфортнай будучыні для ўсіх і кожнага. І ўсё гэта ў нашых сілах»

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы