Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне стартаваў маладзёжны праект «Выбіраем студатрад!»

05.04.2021

Пачатак прэзентацыі студатрадаўскага руху зладзілі ў Старыцкай СШ.

Па словах першага сакратара Капыльскага РК ГА «БРСМ» Вольгі Сцяпанавай, «Выбіраем студатрад!»- гэта своеасаблівыя дні адчыненых дзвярэй ва ўстановах адукацыі, якія дазваляюць інфармаваць маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў летні перыяд. Падчас мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі запоўніць анкеты ўдзельніка студатрадаўскага руху і задаць цікавячыя пытанні.

Вольга Сцяпанава кансультуе Максіма Фядотава па запаўненні анкеты ўдзельніка студатрадаўскага руху

Дарэчы, у раёне плануецца працаўладкаваць 109 маладых людзей. Згодна з рашэннем райвыканкама, студэнцкія атрады будуць функцыянаваць у 15 прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Размесцяцца яны на базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа, ЖКГ, ААТ «Старыца-Агра», «Піянер-Агра», «Ціміразеўскі», «Прагрэс 2010», «Скабін», «Семежава», «Праснакі», «Капыльскае», КСУП «Дактаровічы», ЗАТ «Жыліхава», УП «ПIК-Лясное», філіяла «Лакнея» УП «ПрыёртрансАгра» і філіяла «В. Раёўка» ААТ «Крыніца». Функцыянаванне студэнцкіх атрадаў ужо пацвердзіла кіраўніцтва каледжа, ЖКГ і ААТ «Прагрэс 2010». Для 25 маладых людзей Капыльшчыны гэта выдатнае прапанова заняць вольны час карыснай справай і пры гэтым добра зарабіць.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы