Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская моладзь далучылася да акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера»

05.04.2021

Капыльская моладзь далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай міжканфесійнай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера».

Валанцёры руху «Добрае сэрца» ГА «БРСМ» аказалі дапамогу ў навядзенні парадку на тэрыторыі Спаса-Вазнясенскага храма ў г.Капылі. Група вучняў з гімназіі і дзвюх гарадскіх школ займалася ўборкай параднага ўваходу храма, ачысткай тэрыторыі ад апалай лістоты і сухастою.

- Удзел у падобных мерапрыемствах вельмі важны для патрыятычнага выхавання моладзі — кажа навучэнка СШ № 2 г. Капыля Надзея Гардзей. — Лічу, што моладзь Капыльшчыны як можна часцей трэба прыцягваць да дабрачынных акцый. Тым больш, калі ты робіш добрую справу для свайго роднага горада.

Падчас уборкі тэрыторыі Спаса-Вазнясенскага храма

Адзначым, што рэспубліканская дабрачынная акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі» рэалізуецца ГА «БРСМ» з 2013 года з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа. З 2016 года яна стала міжканфесійнай. Толькі за мінулы год у перыяд акцыі па ўсёй краіне добраўпарадкавалі 128 культурных і рэлігійных помнікаў. У бягучым годзе праект праходзіць у тры этапы: з 22 па 31 сакавіка — рэспубліканскі старт у Мінску і рэгіёнах краіны, з 1 красавіка па 15 верасня пройдуць раённыя і абласныя мерапрыемствы, фінал акцыі запланаваны на 21 верасня.

Па словах першага сакратара РК ГА «БРСМ» Вольгі Сцяпанавай, у год народнага адзінства акцэнт падчас акцыі будзе зроблены не толькі на аднаўленне храмаў і крыніц, але і на добраўпарадкаванне помнікаў і абеліскаў вайсковай славы.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы