Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»

05.04.2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 года № 207 зацверджана Палажэнне аб парадку падрыхтоўкі і правядзення Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» (са зменамі і дапаўненнямі ад 27 лютага 2020 г. № 121) (далей – конкурс).

Мэтай конкурсу з'яўляецца папулярызацыя прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці грамадзян.

Конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (акрамя намінацыі «Стабільны поспех»), у статутным фондзе якіх акцыі (долі) дзяржавы адсутнічаюць альбо складаюць менш за 50 працэнтаў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў па наступных намінацыях:

  • «Паспяховы старт»;
  • «Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
  • «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
  • «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
  • «Эфектыўны індывідуальны бізнэс» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Прынцыповымі ўмовамі адбору прэтэндэнтаў для ўдзелу ў конкурсе з'яўляецца адсутнасць у яго ўдзельнікаў:

па выніках дзейнасці за каляндарны год, непасрэдна папярэднічаючым году, у якім праводзіцца конкурс:

  • страт ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг;

у каляндарным годзе, непасрэдна папярэднічаючым году, у якім праводзіцца конкурс:

  • запазычанасці перад рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі, бюджэтамі дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, а таксама па выплаце заработнай платы;
  • няшчасных выпадкаў на вытворчасці са смяротным зыходам і (або) якія прывялі да цяжкіх вытворчым траўм, якія адбыліся па віне працадаўцы;
  • уступіўшых у законную сілу прысудаў, азначэнняў і пастаноў суда ў індывідуальнага прадпрымальніка, кіраўніка юрыдычнай асобы за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці;
  • выпадкаў накладання згодна ўступіўшым у сілу пастаноў суда, органа, упаўнаважанага разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, адміністрацыйных спагнанняў на ўдзельніка конкурсу ў выглядзе штрафу за адміністрацыйныя правапарушэнні ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, у сукупнасці па якіх сума штрафу перавышае 250 базавых велічынь.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь або па яго даручэнні Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з уручэннем дыпломаў «Пераможца нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнiк года», памятнага прыза конкурсу і заахвочваннем прэміяй.

З 2021 года пераможцам у чатырох намінацыях: «Паспяховы старт»; «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»; «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» прадугледжана павелічэнне грашовай узнагароды з 50 да 100 базавых велічынь. Пераможцы ў намінацыі «Эфектыўны індывідуальны бізнэс» узнагароджваюцца прэміяй у памеры 50 базавых велічынь.

Таксама пераможцам конкурсу прадастаўляецца права выкарыстоўваць у рэкламных мэтах лагатып конкурсу з указаннем года, за які яны вызначаны пераможцамі.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы