Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі прайшоў адкрыты дыялог дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу з членамі Маладзёжнага парламента

07.04.2021

«Будучыня - за моладдзю, а сіла - у адзінстве», - менавіта пра гэта гаварылі на пляцоўцы адкрытага дыялогу дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу з членамі Маладзёжнага парламента, створанага пры Капыльскім раённым Савеце дэпутатаў.

Падчас адкрытага дыялогу - Ірына Кісляк, Вольга Сцяпанава, Сяргей Пілішчык, Сяргей Ульдзіновіч і Ірына Грыцэвіч

Пагутарыць з юнымі парламентарыямі прыйшлі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Капыльскага дасведчанага лясгаса Сяргей Ульдзіновіч.

У давернай размове моладзь Капыльшчыны і дэлегаты сходу абмяняліся думкамі і ўражаннямі, абмеркавалі будучыню развіцця краіны і рэгіёну. Размова закранула і чатыры галоўных прыярытэта, якія вызначаны праектам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў, — шчаслівая сям'я, інтэлектуальная краіна, моцныя рэгіёны і дзяржава-партнёр.

7 4 21 47

Члены Маладзёжнага парламента ўважліва слухаюць выступоўцаў

- Я ўпершыню стаў удзельнікам такога маштабнага форуму — падзяліўся Сяргей Ульдзіновіч. - Кіраўнік дзяржавы даступна растлумачыў, як будзе развівацца наша краіна. Неаднаразова паўтаралася, што самая галоўная задача ўсіх органаў улады - клопат пра чалавека, дабрабыт нашых людзей.

Вядома ж, закранулі і важны блок Усебеларускага народнага сходу — адукацыю. Па словах дэлегатаў, сістэма адукацыі ў Беларусі патрабуе ўдасканалення. Гэта ўкараненне ў навучальны працэс найноўшых тэхналогій, акцэнт на прафарыентацыю, каб ужо за партай дзеці паспрабавалі сябе ў прафесіі, і ўдасканаленне фармату ўступнай кампаніі. Пры гэтым нязменнымі застануцца прынцыповыя падыходы: дзяржпадтрымка, мэтавы набор, справядлівасць і роўны доступ да якаснай адукацыі, а таксама гарантаванае першае працоўнае месца.

- Школа - гэта ўдалае ўкладанне інвестыцый у будучыню — адзначыў Сяргей Пілішчык. - І менавіта тут вы атрымліваеце магчымасць з дапамогай педагогаў і бацькоў вызначыцца з прафесіяй. Падтрымліваю Кіраўніка дзяржавы ў пытанні, што варта дыферэнцыравана падысці да фармату ўступнай кампаніі. Гэта свайго роду рулетка, і не заўсёды за тэстамі бачыш будучага добрага спецыяліста і чалавека, а распазнаць яго можна толькі пры асабістым кантакце, гэта значыць пры сумоўі.

У ходзе мерапрыемства ў моладзі атрымаўся адкрыты дыялог з уладай раёна, атрымалі кампетэнтныя адказы на хвалюючыя пытанні, разгледжаныя прапановы і ініцыятывы. Канчатковай мэтай дыскусіі было знайсці працоўны механізм рэалізацыі прапаноў, якія на самай справе будуць карысны нашай моладзі і дапаможа ў вырашэнні пытанняў прафарыентацыі ў ВНУ, працаўладкавання, развіцця студэнцкіх атрадаў і іншых.

- Таму ў аснове маладзёжнай палітыкі па-ранейшаму застануцца пытанні, накіраваныя на фарміраванне ў падрастаючага пакалення трывалай ідэі патрыятызму і цвёрдай грамадзянскай пазіцыі, - адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава. - Захаваць традыцыі і пазнаёміць моладзь з гісторыяй Беларусі - асабліва актуальна гучаць гэтыя словы ў Год народнага адзінства.

Скончылася мерапрыемства наведваннем Спаса-Вазнясенскага храма ў г.Капылі. Благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны правёў экскурсію па храме, распавёў пра гісторыю ўзнікнення і найбольш шануемыя святынi.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы