Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раёне завяршыўся творчы конкурс «Я за здаровы лад жыцця!», арганізаваны Капыльскім РАУС

09.04.2021

У раёне завяршыўся творчы конкурс «Я за здаровы лад жыцця!», арганізаваны супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС.

Рыгор Рабцаў, Наталля Шах разам з пераможцамі Уладзімірам Пятроўскім, Дзянісам Кедам і Іллёй Паповым

Адзначым, што конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай, агульнай і базавай адукацыі. Асноўнымі мэтамі мерапрыемства з'яўляліся актывізацыя і павышэнне якасці работы па прафілактыцы здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення, забеспячэнне ўмоў для ўключэння падлеткаў у творчую дзейнасць па стварэнні прывабнага іміджу здаровага ладу жыцця і многае іншае.

Усяго на творчае спаборніцтва была пададзена 31 заяўка, а ў канцы сакавіка падвялі вынікі. Узнагароджанне пераможцаў прайшло ў актавай зале Капыльскага РАУС, дзе начальнік райаддзела Рыгор Рабцаў і начальнік ІСН Наталля Шах уручылі дыпломы і каштоўныя падарункі лепшым юным мастакам. Так, пераможцам конкурсу стаў навучэнец Капыльскага дзяржаўнага каледжа Ілля Папоў з творчай працай «Спыніся!», заслужанае другое месца - у навучэнца Навасёлкаўскага КПК д/с-базавая школа Уладзіміра Пятроўскага, малюнак якога носіць назву акцыі. У тройцы пераможцаў і Дзяніс Кед – навучэнец СШ № 2 г. Капыля - яго малюнак называецца «Зрабі правільны выбар».

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы