Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

16 красавіка 2021 года ў г. Капылі адбудзецца Кубак і першынство Мінскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Мінская праўда»

09.04.2021

Спаборніцтвы праводзяцца ў г. Капыль 16 красавіка 2021 года, месца прыбыцця вуліца Партызанская, 10а. (ФАК стаянка для аўто)

Пачатак спаборніцтваў у 12.00 г. зона адпачынку г. Капыль.

Каманды прадстаўляюць гарады і раёны Мінскай вобласці. Заяўкі, з указаннем тэрытарыяльнай прыналежнасці (горад, раён, СШ №, ДЮСШ, СДЮШАР, УА «МГОСШ-УОР, УА «ПГОСШ-УОР»), асабовыя рахункі, карткі ўдзельнікаў (устаноўленага ўзору з указаннем даты нараджэння) падаюцца ў мандатную камісію 16 красавіка 2021 года з 9.00 да 11.30 г. на базе ФАК вул. Партызанская, 10 а.

Склад каманды 18 спартсменаў, 2 трэнера і 1 прадстаўнік.

Спартсменам дазваляецца выступаць толькі ў сваіх узроставых групах.

Дапускаюцца ўдзельнікі для ўдзелу ў асабістым першынстве (звыш каманды) за кошт камандзіруючых арганізацый. Вынікі спартсменаў, якія выступаюць у асабістым першынстве, на ход каманднай барацьбы не ўплываюць. У кожным відзе праграмы заліковых удзельнікаў не больш за 3. Усяго 18 магчымых залікаў. Ачкi налічваюцца па найбольшай суме па сістэме 1-е месца - 30 ачкоў, 2-е месца - 25 ачкоў, 3-е месца - 20, 4-е месца - 17 і далей па мінус 1 ачку. Каманда, якая набрала найбольшую суму ачкоў, займае 1 месца. Камандныя вынікі паміж гарадамі і раёнамі падводзяцца сумесна.

Узроставыя групы і дыстанцыі

  • 2001 і старэй мужчыны - 5 км, жанчыны - 3 км
  • 2002-2003 г. н. юніёры - 3 км, юніёркі - 2 к
  • 2004-2005 г. н. юнакі - 2 км, дзяўчыны - 1 км
  • 2006-2007 г. н. юнакі - 2 км, дзяўчыны-1 км

На спаборніцтвах будзе сфарміравана зборная каманда Мінскай вобласці для ўдзелу ў Кубку Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе, у праграме фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «Советская Белоруссия» які адбудзецца 06-07 мая 2021 года ў г.Магілёў., (г. Брэст).

Атрымаць інфармацыю па тэлефоне: Було Дзмітрый Міхайлавіч

+375 29509-66-13 МТС.

801719-26-7-65.

Запрашаем аматараў актыўнага ладу жыцця і аматараў бегу прыняць удзел у забегу

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы