Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра пачатак трэцяй хвалі COVID-19 у Беларусі

15.04.2021

У Беларусі пачалася трэцяя хваля COVID-19, паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, перадае БЕЛТА.

«У нас у рэспубліцы пачынаецца чарговы ўздым захворвання інфекцыяй COVID-19 - мы гэта называем пачаткам трэцяй хвалі», - сказала Іна Карабан.

Разам з тым яна заўважыла, што няма такога моцнага росту захворвання, як гэта назіралася падчас папярэдніх двух хваль. «Рост паступовы, з штотыднёвым невялікім прыростам. Але ён прыкметны, таму мы аб'яўляем аб пачатку трэцяй хвалі», - дадала начальнік аддзела.

Іна Карабан звярнула ўвагу на важнасць захавання мер прафілактыкі: нашэння масак у месцах масавага збору людзей і там, дзе немагчыма выканаць фізічнае дыстанцыяванне. Таксама варта абмежаваць свае кантакты. Цяпер досыць цёплае надвор'е, таму ёсць магчымасць часцей праводзіць час на свежым паветры.

У бліжэйшы час у арганізацыі аховы здароўя паступіць вакцына «Спадарожнік V», якую разлівае прадпрыемства «Белмедпрэпараты», пачнецца масавая вакцынацыя насельніцтва. Зрабіць прышчэпку змогуць усе жадаючыя.

«Вакцынацыя з'яўляецца спецыфічным сродкам прафілактыкі, яна дазволіць абараніць ад цяжкіх форм захворвання — звярнула ўвагу Іна Карабан. - У цяперашні час у рэспубліцы цыркулюе і брытанскі вірус, які не вельмі лёгка працякае, асабліва для людзей сталага ўзросту, з аслабленым імунітэтам, хранічнай паталогіяй»

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы