Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Дактаровіцкім сельсавеце актыўна і з энтузіязмам праходзіць навядзенне парадку на зямлі

15.04.2021

У парку ля аграгарадка Новыя Дактаровічы высечаны старыя дрэвы і хмызнякі, жыхары прыбралі леташнюю лістоту і папрацавалі над раскарчоўкай пнёў.

Высеклі старыя дрэвы і ўздоўж дарогі. У бліжэйшых планах – прывядзенне ў парадак помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У самiм населеным пункце разам з КСУП «Дактаровічы» праводзіцца рэканструкцыя дзіцячай пляцоўкі.

На ачыстцы пустога ўчастка працуе Валерый Рудзеня (злева)

Ля дарогі ў в. Дактаровічы старшыня сельсавета Міхаіл Валуевіч і жыхар аг. Н. Дактаровічы Валерый Іванавіч Рудзеня чысцяць пустуючы ўчастак ад старых дрэў.

15 4 21 24

Міхаіл Валуевіч

- Тут мы наводзім парадак – каментуе Міхаіл Міхайлавіч. - У планах - на гэтым месцы пасадзіць каштанавую алею. Некалькі дрэўцаў ужо знайшлі сваё месца. Астатні ўчастак увядзем у сельгасабарот. Мне дапамагае наш актыўны жыхар Валерый Іванавіч, які працуе на добраахвотных пачатках і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Акрамя яго чысціць парк ад старых дрэў дапамагалі і работнікі Капыльскага ТЦСАН Алена Шалабанава, Ганна Жаўрыд, Аксана Сагойка і спецыялісты з сельсавета. Суботнік суботнікам, але нам самім хочацца жыць у чыстым і ўтульным свеце, таму парадак наводзім не столькі для іншых, колькі для сябе. Вядома, да правядзення Дня беларускага пісьменства і «Дажынак» мы таксама рыхтуемся, але проста хочацца, каб на роднай зямлі было заўсёды прыгожа. Не так даўно ў вёсцы пахавалі два пустыя будынкі. Скончым тут, возьмемся за іншы ўчастак, які знаходзіцца на ўездзе ў аграгарадок Дактаровічы і дзе таксама ніхто не жыве.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы