Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раённым краязнаўчым музеі праходзіць выстава, прысвечаная святу Вялікадня

30.04.2021
«Вялікі дзень» — менавіта такая тэма выставы навучэнцаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, якая працуе ў раённым краязнаўчым музеі.

Экспазіцыя цалкам складаецца амаль з дваццаці работ, выкананых у рамках прадмета «Кампазіцыя». Яна ўключае ў сабе творы, зробленыя ў розных тэхніках: гелевая ручка, каляровыя алоўкі і гуаш. Радуе вока велікодны нацюрморт, пісанкі і арнаментальная стылізацыя святочных яек, чорна-белая і каляровая графіка. Выкананы яны таленавітымі юнымі мастакамі — Ксеніяй Каралько, Алесяй Мароцкай, Ганнай Краўцовай, Міланай Уласавец і Лізаветай Сямашкай.

Настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай ДШМ Ала Маліноўская са сваёй работай

Таксама на выставе прадстаўлены прагожыя работы ў акварэльнай тэхніцы, стваральнікам якіх з’яўляецца настаўнік выяўленчага мастацтва Капыльскай ДШМ Ала Маліноўская.

— Выстава поўнасцю прысвечана галоўнаму хрысціянскаму святу — Вялікадню, — дзеліцца педагог. — Не только людзі святкуюць Вялікдзень. Прыкладна падчас гэтага свята, дзесьці напрыканцы красавіка-пачатку мая, у птушыных гнёздах з’яўляюцца яйкі. Такая хвалюючая і ўрачыстая падзея ярка падкрэслівае шматзначнасць гэтага перыяду ў рамках гадавога цыкла. Такім чынам, Вялікдзень — гэта самы сапраўдны «вялікі дзень» і ў людзей, і ў прыродзе, які адпавядае такім паняццям, як «жыццё», «цяпло», «сонца» і «святло».

Таццяна БОХАН

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы