Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльшчына далучылася да дабрачыннай акцыі «Падары радасць бліжняму»

04.05.2021

Капыльшчына далучылася да дабрачыннай акцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы «Падары радасць бліжняму».

У цяперашні час у Капыльскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў у в. Філіпавічы пражывае 68 чалавек. Для іх сацыяльная ўстанова стала домам, а сям'ёй – такія ж адзінокія, але незабытыя людзі. У гэтыя светлыя велікодныя дні падарыць радасць бліжняму прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і благачынны цэркваў Капыльскай акругі Сергій Чарны. Яны азнаёміліся з умовамі пражывання ва ўстанове і прадастаўляемымi паслугамі. З пажаданнямі моцнага здароўя, дабра, міру ў душы і дабрабыту ганаровыя госці ўручылі велікодныя падарункі, якія складаюцца з салодкіх кулічоў, прадастаўленых Свята-Елісавецінскім манастыром.

Сяргей Пілішчык, святары Сергій Чарны і Павел Брагін, Віктар Гаціла

Аб светлым свяце прысутным расказаў благачынны цэркваў Капыльскай акругі Сергій Чарны.

- Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс, — прывітаў айцец Сергій. — Хай радасць будзе ў вашым сэрцы аб Уваскрослым Збаўцы. Як Хрыстос праз Галгофу ўвайшоў у сваю вечную боскую славу, так і кожны з нас праз сваю Галгофу нясе ў душы сваёй крыж. А пасля пакут надыходзіць радаснае выратаванне, і мы гэтым жывем. Хай радасць Вялікадня будзе і ў вашым сэрцы. Па добраму ставіцеся адзін да аднаго, да тых людзей, хто клапоціцца аб вашым існаванні. І няхай Гасподзь дабраслаўляе вашу жыццё.

Сяргей Пілішчык раздае велікодныя падарункі

Да яго далучыўся і Сергій Чарны

Павіншаваўшы са святам Вялікадня, ад прыхода храма Узнясення Гасподняга в. Кіявічы былі ўручаны велікодныя яйкі. У заключэнне ўсім прысутным раздалі копіі абраза Божай Маці «Атрада або суцяшэнне», якая робіць вялікія цуды.

Пражываючыя дома-інтэрната

Жыхары і супрацоўнікі дома-інтэрната выказалі падзяку ганаровым гасцям за аказаную ўвагу і Велікоднае блаславенне.

- Падобнай акцыяй, нашы пражываючыя ў чарговы раз пераканаліся, што мясцовая ўлада і духавенства пра іх не забывае, — адзначыў дырэктар установы Віктар Гаціла. - Для іх важны не сам падарунак, а галоўнае жэст увагі і клопату.

У гэты ж дзень намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна, старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган сумесна з настаяцелем прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы, в. Васільчыцы Сергіем Мархотка наведалі Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Віншаванні адрасавалі і пастаяльцам Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду. Велікодныя кулічы, фарбаваныя яйкі і прысмакі ім даставілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктар Капыльскага ТЦСАН Святлана Маліноўская, а таксама валанцёры ТЦСАН і члены БСЖ.

Усяго дабрачыннай акцыяй «Падары радасць бліжняму» ахоплена больш за 4 тысячы чалавек. Ініцыятыва Мінскага аблвыканкама і Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы дазволіла чарговы раз прадэманстраваць адзінства, дабро і міласэрнасць беларускага народа.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы