Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

5 мая - Дзень друку ў Беларусі

05.05.2021

Паважаныя супрацоўнікі газеты «Слава працы»!

Сучаснае жыццё цяжка ўявіць па-за інфармацыйнай прасторай. Імкліва мяняюцца тэхналогіі, з'яўляюцца новыя рэсурсы і магчымасці для аператыўнага атрымання інфармацыі, але працу людзей, занятых у гэтай сферы дзейнасці, цяжка пераацаніць.

Менавіта ад вас мы даведаемся першыя навіны, менавіта вы дапамагаеце нам быць у курсе падзей, фармуеце грамадскую думку, выхоўваеце ў суграмадзянах актыўную грамадзянскую пазіцыю, прымушаеце радавацца, засмучацца і суперажываць.

Ваша неспакойная праца патрабуе не толькі літаратурнага таленту, але і адказнасці, цярпення, майстэрства і поўнай самааддачы.

У дзень вашага прафесійнага свята я жадаю вам новых творчых поспехаў, невычэрпнага натхнення, прафесійнага росту, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і вялікага чалавечага шчасця! Дзякуй за сумесную працу.

Людміла Ніжэвіч,

старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Слава працы», паліграфісты, ветэраны друку!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку. На працягу многіх дзясяткаў гадоў вы служыце сваёй прафесіі і жыхарам Капыльшчыны, выпускаючы ў свет усю найважнейшую і цікавую інфармацыю пра наша жыццё. Дзякуючы вам улада і грамадства маюць магчымасць для канструктыўнага дыялогу. Заўсёды быць на перадавой падзей – ваша жыццёвае крэда.

Жадаем вам яркіх герояў і цікавых тэм, удзячных чытачоў. Як і раней быць заўсёды карыснымі ў справе служэння свайму народу, натхнення, творчых знаходак, журналісцкіх поспехаў, вострага пяра, шчасця, здароўя, а газеце – працвітання. Дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя работнікі рэдакцыі газеты «Слава працы»!

Ваша творчая праца неабходна і запатрабавана. Яна здольна аб’яднаць і зацікавіць неабыякавых людзей. Выказваем вам словы шчырай падзякі за прафесійнае і аб’ектыўнае асвятленне дзейнасці нашай арганізацыі, якая дзякуючы вашай падтрымцы займае вядучыя пазіцыі па прапагандзе гераічных і працоўных подзвігаў савецкага народа і інфармацыйным суправаджэнні дзейнасці Беларускага саюза афіцэраў па патрыятычным выхаванні насельніцтва.

Шчыра жадаем вам поспехаў на журналісцкай ніве, папулярнасці і даверу чытачоў. Няхай ваша майстэрства, прафесіяналізм і талент прымнажаюцца, а дабрабыт няўхільна расце. Поспехаў, цікавых ідэй, яркіх падзей і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!

Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў»

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы