Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй па параўнанні з астатнімі аварыямі.
З 7 па 12 мая 2021 года на тэрыторыі Капыльскага раёна будзе праведзена прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца». Мерапрыемства праходзіць у мэтах умацавання транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення.
Як паведаміў старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Дзмітрый Сінюк з 1 сакавіка 2021 года ўступіў у сілу новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, згодна з якім меры адміністрацыйнага ўздзеяння за нецвярозае кіраванне сталi больш жорсткімі. Таксама новым КоАП прадугледжана градацыя алкагольнага ап'янення кіроўцы. Да 0,8 праміле ўключна - штраф 100 базавых велічынь і пазбаўленне правоў на 3 гады, больш за 0,8 праміле - 200 базавых велічынь штрафу з пазбаўленнем правоў на 5 гадоў.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
Дарожныя вартавыя парадку заклікаюць: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку Капыльскага РАУС па тэлефоне 102!
Падрыхтаваў Павел Шэін
Крыніца http://www.kopyl.by