Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне адбыўся аўтапрабег па памятных месцах напярэдадні святкавання Дня Перамогі

07.05.2021

Больш за 20 аўтамашын, на якіх развіваліся дзяржаўныя флагі Рэспублікі Беларусь, напярэдадні святкавання Дня Перамогі праехалі 50 кіламетраў па памятных месцах Капыльскага раёна.

Удзельнікамі аўтапрабегу сталі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, усе тыя, хто памятае і свята шануе подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Старт каля помніка загінуўшым пры вызваленні Капыля воінам даў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык:

- Сёння мы як ніколі раней павінны шанаваць і перадаваць наступным пакаленням памяць аб нашай Вялікай Перамозе. У кожнага пункта маршруту - свая гісторыя, свая трагедыя. І забываць пра ўсіх, хто аддаў свае жыцці за нашу светлую будучыню мы не маем права. Важна захаваць жывую памяць аб тых страшных падзеях вайны, каб не дапусціць яе паўтарэння.

Старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі працягнуў тэму Перамогі, акцэнтаваўшы ўвагу на гераічнай гісторыі Капыльшчыны і асабліва на тым, што 11 ураджэнцаў Капыльшчыны былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, а сотні ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

У кожнага значнага месца ўдзельнікі аўтапрабегу рабілі прыпынкі, ускладалі кветкі і вянкі, станавіліся ўдзельнікамі мітынгу і шанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Аградорак Мажа. Тут, у цэнтры населенага пункта, знаходзіцца ўсталяваны ў 1970 годзе помнік 147 землякам, якія загінулі ў гады вайны.

Цімкавічы. У аграгарадку аб падзеях Вялікай Айчыннай нагадвае комплекс помнікаў. У брацкай магіле пахаваны 74 воіна і партызана, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні вёскі. Побач знаходзіцца і брацкая магіла пагранічнікаў, у якой знайшлі спачын 13 салдат 17-га Чырванасцяжнага пагранічнага атрада, якія загінулі ў 1923, 1930 г. і 1939 гадах.

У цэнтры Руднага знаходзіцца помнік загінуўшым землякам, з выбітымі на ім імёнамі. І словы, якія сталі дэвізам усіх, хто захоўвае памяць пра вайну: «Ніхто не забыты, нішто не забыта».

Не даязджаючы двух кіламетраў да наступнай кропкі маршруту ў в. В. Раёўка ўдзельнікі аўтапрабегу зрабілі прыпынак ля памятнага знака, усталяванага на месцы партызанскага бою, дзе 20 ліпеня 1942 года партызаны брыгады імя Варашылава разграмілі нямецка-фашысцкі карны атрад.

А сама Вялікая Раёўка вядомая тым, што тут знаходзіцца брацкая магіла 25 савецкіх воінаў, якія аддалі свае жыцці ўсё ў гераічным 44-м, вызваляючы вёску. Побач помнік і пяць пліт з выбітымі імёнамі 264 землякоў, якія загінулі ад рук гітлераўскіх захопнікаў. Зусім нядаўна ў гэтым населеным пункце аформлена яшчэ адно знамянальнае месца – помнік спаленым вёскам Капыльшчыны.

Ад асобы мясцовых жыхароў перад удзельнікамі аўтапрабегу выступіла старшыня першаснай ветэранскай арганізацыі Ганна Лупанос, якая падкрэсліла як важна захоўваць памяць аб Вялікай Перамозе.

У Калодзезным удзельнікі спыніліся каля ўсталяванага ў 1969 годзе помніка. Тут жорсткую расправу над мясцовымі жыхарамі ворагі зладзілі 9 лютага 1943 года. Фашысты ўрываліся ў хаты, забівалі ўсіх, хто быў: жанчын, дзяцей, старых. А саму вёску немцы спалілі.

Адразу некалькі месцаў наведалі ўдзельнікі аўтапрабегу ў Вялікіх Прусах. Адно з іх – помнік 96 землякам, якія загінулі ў гады вайны. Побач узвышаецца бюст ураджэнца вёскі Героя Савецкага Саюза Казлоўскага Ігната Ігнатавіча. А на ўскраіне населенага пункта знаходзіцца магіла мірных жыхароў, якія загінулі ў 1942 годзе. За два дні - 26 і 27 верасня 1942 года - фашысты загубілі 258 чалавек. Вёска таксама была спалена.

Пабывалі і ва ўрочышчы Гнілуха, якое знаходзіцца недалёка ад Капыля. 9 мая 1942 года тут адбыўся першы значны бой партызан атрадаў імя Будзённага, Чапаева Катоўскага і з фашысцкімі захопнікамі, у выніку якога атрымалася знішчыць больш за 70 гітлераўцаў.

Канчатковай кропкай аўтапрабегу стала вуліца Заазёрная ў Капылі, дзе размешчаны помнік, які нагадвае пра тое, як салдаты мужна вызвалялі наш горад ад ворага. Тут 1 ліпеня 1944 года пры вызваленні Капыля загінулі воіны 1-й батарэі 255-га зенітна-артылерыйскага Чырванасцяжнага ордэнаў Кутузава і Чырвонай Зоркі палка.

Гавораць удзельнікі аўтапрабегу

Валентна Шуракова, дырэктар раённага краязнаўчага музея:

- Кожнае месца, якое мы наведалі, абагрона крывёю. Міжволі ўяўляеш, што давялося перажыць мірным жыхарам, міжволі разам з імі перажываеш кожную падзея. І я ўвесь час лавіла сябе на думцы, наколькі дорага далося нам мірнае неба і пра сябе казала: «Дзякуй за перамогу!». Як пажаданне, хацелася, каб прысутнічала моладзь. Бо ім трэба будзе жыць далей. І ад таго, што яны будуць ведаць і памятаць, залежыць далейшае жыццё. Асаблівая падзяка Аляксандру Касінскаму, які распавядаў пра не падлягаючыя забыццю падзеі.

Святлана Душэўская, намеснік старшыні праўлення райпо:

- Упэўнена, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць захоўваць памяць і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне. Наведваючы месцы, дзе была праліта кроў жанчын, дзяцей, салдат, якія абаранялі родную зямлю, як бы дакранаешся сэрцам да тых падзей.

Дар'я Пазняк, настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 6 г. Капыля:

- У аўтапрабегу мы ўдзельнічалі ўсёй сям'ёй. Гэта вельмі значная падзея, якая дапамагае захоўваць памяць і перадаваць яе ад старэйшых да малодшых. Пачуўшы гісторыя кожнага месца, усведамляеш, якую трагедыю давялося перажыць нашаму народу, каб заваяваць Перамогу. А на душы становіцца цёпла ад усведамлення таго, што людзі памятаюць пра падзеі Вялікай Айчыннай.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы