Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета адбыўся аўтапрабег «Мы гэтай памяці верныя»

07.05.2021

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня сельсавета Нэлі Гусева, старшыня Савета раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» старшы прапаршчык запасу Аляксандр Пякарскі, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава, старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Святлана Астрэйка.

Аўтапрабег пачаўся з міні-канцэрта, які даў для навучэнцаў і педагогаў Слабадакучынскай СШ член раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» старшы лейтэнант запасу Антон Шышмароў. Акрамя таго, прысутныя азнаёміліся з выставай плакатаў, фатаграфій і кніг, якую падрыхтавала загадчыца бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч.

Першым пунктам маршруту сталі могілкі вёскі Слабада-Кучынка, дзе пахаваны воіны 10-й арміі, якія далі першы бой гітлераўцам на тэрыторыі Капыльскага раёна 29 чэрвеня 1941 года. Там прайшоў мітынг-рэквіем. Сімвалічна, што першы вянок да помніка ўсклалі члены БРСМ Вікторыя Сіманава і Кацярына Быкава - ураджэнкі Украіны, бо сярод пахаваных чырвонаармейцаў былі воіны з Адэскай вобласці. Затым былі наведаны памятныя месцы ў вёсках Астрэйкі, Харытонаўка, Роспы, Старыца і Свідзічы, дзе ў знак падзякі за мірнае жыццё да помнікаў і абеліскаў ускладаліся вянкі і кветкі, аб'яўлялася хвіліна маўчання.

Апошнім пунктам маршруту стаў помнік мірным жыхарам вёскі Свідзічы, у якога адзіны сведка ваеннай пары Святлана Іванаўна Астрэйка падзякавала маладому пакаленню за захаванне памяці аб усіх тых, хто набліжаў перамогу.

Барыс ДЗЯНЮСЮК,

намеснік старшыні Савета раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў»

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы