Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

12.05.2021

На Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Старт святочным мерапрыемствам быў дадзены ля помніка воінам-вызваліцелям у райцэнтры. Там адбыўся мітынг з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, а таксама жыхароў і гасцей горада. Традыцыйна ў гэты дзень асаблівая ўвага была нададзена яшчэ адной знамянальнай даце - Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемстве з прывітальным словам выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, былая малалетняя вязніца Кацярына Дзятловіч, навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля, сябра маладзёжнага парламента, актывіст БРСМ Ганна Матусевіч, начальнік адасобленай групы Капыльскага раёна ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік.

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі вянкі і жывыя кветкі да помніка. У гонар загінуўшых прагучаў урачысты залп вайскоўцаў.

Народныя гулянні працягнуцца ў зоне адпачынку.

Напярэдадні 9 Мая прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў усклалі вянкі і жывыя кветкі да помнікаў. Так, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч і старшыня РОС «ДТСААФ» Аляксандр Касінскі наведалі некалькі памятных месцаў.

Яны ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання ля помніка жыхарам Капыля, якія загінулі ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі, размешчаным у парку каля дзіцячай школы мастацтваў, а таксама ля памятнага знака ў Цэнтральным парку, дзе 22 ліпеня 1942 года былі закатаваны вязні яўрэйскага гета.

Наведалі ў гэты дзень і абеліск ахвярам нацызму, размешчаны на ўскраіне зоны адпачынку - там у 1942 годзе былі па-зверску забіты 2965 яўрэяў Капыльскага гета. Вянок быў ускладзены таксама да мемарыяла на алеі мужнасці і адвагі.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы