У ім могуць удзельнічаць усе ахвотныя спартсмены пры ўмове адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў, а таксама зборныя каманды (эстафетны бег).
Арганізатарамі прабегу вызначаны ўзроставыя групы і дыстанцыі, на якіх разгорнецца барацьба за першынство.
Пераможцы ў камандных і індывідуальных відах праграмы ва ўсіх узроставых групах і на ўсіх дыстанцыях будуць узнагароджвацца прызамі, медалямі і граматамі, а прызёры – медалямі і граматамі.
Спаборніцтвы пройдуць у Капылі на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Урачыстае адкрыццё - у 11.00. Старт у 11.20.
Таццяна БОХАН
Крыніца http://www.kopyl.by