Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Пара адмовіцца: капыляне могуць прыняць удзел у міжраённым марафоне

15.05.2021

З 15 па 27 мая на Міншчыне пройдзе міжраённы марафон, прымеркаваны да Сусветнага дня без тытуню. Прыняць у ім удзел могуць і капыляне.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гг. , а таксама дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі», планаў работы правядзення адзіных дзён здароўя ў Мінскай вобласці. Арганізатарамі выступаюць Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Мінскі абласны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва, абласное аддзяленне групы ўпраўлення рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».

Удзельнікам марафону «# километры_без_табака» можа быць любы жадаючы. У перыяд яго правядзення рабіце веласіпедныя паездкі, прабежкі, пешыя прагулкі і накіроўвайце асабістыя або сямейныя фота з інфармацыяй аб маршруце, кіламетраж, часу фізічнай актыўнасці ў сацыяльную сетку Instagram з хэштэгам: #километры без табака Копыль – для г. Капыля і Капыльскага раёна.

Колькасць пераадоленых удзельнікамі кіламетраў сумуецца асобна па кожным раёне Мінскай вобласці. У залік раёну ідуць кіламетры фізічнай актыўнасці, здзейсненыя ўдзельнікамі па тэрыторыі канкрэтнага раёна. Папярэднія вынікі будуць апублікаваны 19 і 24 мая 2021 года ў сацыяльных сетках, а таксама на сайтах райвыканкама, райЦГЭ і інш.

Па выніках марафону раён, жыхары якога пераадолелі найбольшую адлегласць, будзе названы «Самым спартыўным раёнам вобласці» і яму будзе ўручаны кубак пераможцы ад арганізатараў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 31 мая 2021 года ў раёне-пераможцы з удзелам членаў абласнога журы, мясцовых органаў улады, найбольш актыўных удзельнікаў марафону.

Дарэчы!

Паводле звестак STEPS-даследавання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2016 годзе, у краіне шырока распаўсюджаны фактары рызыкі неінфекцыйных захворванняў. Так, напрыклад, 27,1% дарослага насельніцтва ва ўзросце 18-69 гадоў паляць штодня, 13,2% маюць фізічную актыўнасць менш за 150 хвілін у тыдзень, у 60,6% насельніцтва ёсць залішняя маса цела, празмернае ўжыванне алкаголю распаўсюджана сярод паловы дарослага насельніцтва. Такім чынам, асноўная маса насельніцтва краіны мае неспрыяльнае спалучэнне фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў, а значыць, мае патрэбу ў змене свайго ладу жыцця, карэкцыі фізічнай нагрузкі, рацыёну харчавання.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы