Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Уладар сяла» - на старт!: на Капыльшчыне пачынаецца прыём заявак для ўдзелу ў папулярным праекце

15.05.2021

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'яўляе аб старце падачы заявак для ўдзелу ў праекце «Уладар сяла».

У Міжнародны дзень сям'і ў рэгіёнах краіны пачынаецца прыём заявак для ўдзелу ў папулярным маладзёжным сельскагаспадарчым праекце.

- За званне «Уладар сяла-2021» змогуць пазмагацца маладыя сем'і з дзецьмі, якія пражываюць больш за тры гады ў сельскіх населеных пунктах — паведаміла першы сакратар Капыльскага райкама ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава. - Безумоўна, кожная сям'я павінна не толькі працаваць у сельскай мясцовасці, але і весці асабістую падсобную гаспадарку. Хочацца звярнуць таксама ўвагу на ўзроставы парог дарослых удзельнікаў конкурсу - хоць бы аднаму з мужа і жонкі павінна быць не больш за 31 год на дзень удзелу ва ўсіх турах праекта. Свае заяўкі для ўдзелу ў праекце неабходна накіроўваць у Капыльскі раённы камітэт ГА «БРСМ» па адрасе: г.Капыль, вул. Янка Купала, 2, тэл. 54-1-25.

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла» садзейнічае замацаванню маладых сем'яў на сяле, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы, падняццю прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, умацаванню сямейных традыцый і ўдасканаленню інстытута сям'і.

Сяргей Козел

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы