Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урачыстае адкрыццё будынка пракуратуры Капыльскага раёна

15.05.2021

Сёння старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці будынка пракуратуры Капыльскага раёна.

Неабходнасць у будынку наспела даўно. Больш за 40 гадоў пракуратура размяшчалася на тэрыторыі суда. Не адно пакаленне пракурорскіх работнікаў прайшлі сваё станаўленне ў яго сценах. У мінулым годзе прыступілі да рэалізацыі праекта. І вось доўгачаканы момант наступіў.

- Сёння мы адкрываем сучасны будынак пракуратуры. Гэта важная падзея для нашых органаў. Вы набылі новы дом, у якім будзіце адстойваць інтарэсы грамадзян — адзначыў генеральны пракурор Андрэй Швед, звяртаючыся да супрацоўнікаў пракуратуры Капыльскага раёна і гасцей свята. - Вялікую частку часу мы праводзім у зносінах з людзьмі. Спрабуем дапамагчы, у тым ліку, і зразумець, што ёсць закон і ён на іх баку. Вельмі важна, каб супрацоўнікі пракуратуры былі адданы дзяржаве, прысязе, абавязку, умелі прымаць правільныя рашэнні і здзяйсняць правільныя ўчынкі. На вас глядзяць заўсёды, калі вы на працы, дома, на адпачынку. Насіце з гонарам пагоны.

Андрэй Іванавіч асабліва падкрэсліў, што на Міншчыне ўсе пытанні вырашаюцца канструктыўна і па справе. За актыўнае ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры, аказанне дапамогі ў набыцці будынка, паспяховае выкананне будаўніча-мантажных работ Генеральны пракурор узнагародзіў Ганаровымі граматамі старшыню Мінабаівыканкама Аляксандра Турчына і старшыню Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка. Падзякай адзначаны кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская і дырэктар ГП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» Яўген Лепяцiла.

- Адкрыццё любога аб'екта гэта практычнае ўвасабленне ў жыццё кіраўніцкіх рашэнняў. Год таму мы прынялі правільнае рашэнне. Будынак пракуратуры - першы крок у чарадзе радасных падзей перад надыходзячымі на Капыльшчыне святамі: Днём беларускага пісьменства і абласнымі Дажынкамі. Да верасня Капыль зайграе новымі фарбамі і ў жыхароў знікнуць шматлікія праблемы — адзначыў Аляксандр Турчын.

Губернатар падкрэсліў, што пракуратура — адмысловы орган. Падзеі мінулага года паказалі ўсім, як важна быць згуртаванымі і выконваць сваю працу правільна.

- Сённяшні будынак - не апошні для пракуратуры Мiнскай вобласці — запэўніў Аляксандр Генрыхавіч і ўручыў раённай пракуратуры падарунак - ноўтбук.

— Наш будынак пракуратуры знаходзіцца на ўездзе ў горад і ён стане сімвалам таго, што на тэрыторыі раёна шануюць закон і паважаюць правы людзей, — адзначыў пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўшун.

Пасля цырымоніі ўручэння сімвалічнага ключа і перарэзання чырвонай стужкі дзверы пракуратуры расчыніліся для першых гасцей.

Будынак сучасны, тут створаны ўсе ўмовы для эфектыўнай дзейнасці работнікаў пракуратуры. Паклапаціліся і аб наведвальніках. Маецца асобнае памяшканне для прыёму грамадзян, на інфармацыйных стэндах размешчана інфармацыя, неабходная для падачы зваротаў.

У новым будынку работнікі пракуратуры працягнуць забяспечваць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Крыніца http://minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы