Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі раён прыняў эстафету абласнога творчага марафону «ART-mix»

18.05.2021

Капыльскі раён прыняў эстафету абласнога творчага марафону «ART-mix».

Арганізатарамі марафону высупаюць галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзелы (упраўленнi) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў. Партнёрам марафону з'яўляецца інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда».

Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Раман Мамчанка перадаў спецыяльны дыплом марафону начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Ларысе Юхо.

Раман Мамчанка ўручае спецыяльны дыплом марафону Ларысе Юхо

- Сёння ў сонечнае надвор'е з добрым настроем мне прыемна перадаваць эстафету прадстаўнікам Капыльскага краю, які заўсёды славіўся талентамі і юнымі артыстамі — адзначыў Раман Мікалаевіч. - Перад праектам стаіць шмат задач, і, у першую чаргу, мы хочам паказаць разнастайнасць творчага патэнцыялу рэгіёнаў Мінскай вобласці. Марафон прысвечаны Году народнага адзінства і праходзіць пад дэвізам «Багаты талентамі наш край». Накіраваны ён на згуртаванне людзей усіх пакаленняў сродкамі мастацкай творчасці на аснове ідэй талерантнасці, узаемаразумення і канструктыўнага дыялогу. У выніку яркія калектывы будуць запрошаны ў г.Барысаў — культурную сталіцу года ў 2021 годзе — на заключны этап марафону.

У нядзелю ў гарадскім парку разгарнуўся самы сапраўдны забаўляльны «гарадок». Працавалі розныя гульнявыя і тэматычныя пляцоўкі. Самых маленькіх гасцей у першую чаргу прыцягвалі надзіманыя атракцыёны, батуты і машынкі, тады як знатакоў мастацтва — выставы народнай творчасці. Сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі працамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці на выставах-продажах радавалі як майстры народнага клуба «Скарбонка», раённага цэнтра ткацтва, так і прыезджыя ўмельцы народнай творчасці. А яшчэ яны праводзілі майстар-класы для ўсіх жадаючых. Небывалую цікавасць у мінакоў выклікала выстава раённага краязнаўчага музея «Міс мiру 1945», дзе былі прадстаўлены фондавыя фатаграфіі ўдзельніц Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто не праходзіў міма лакацый з фотазонамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі, падрыхтаванымі работнікамі ўстаноў культуры раёна. Прыцягвалі таксама выставы літаратуры бібліятэк раёна, творчых работ навучэнцаў і настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў.

Каля выставы раённага краязнаўчага музея

Нішто не перашкодзіць займацца любімай справай таму, хто гэтага сапраўды хоча, упэўнены выхаванцы Цімкавіцкай ДШМ, якія прынялі ўдзел у пленэры. Ім было прапанавана захаваць у малюнку віды Капыля з яго маляўнічым прыродным ландшафтам.

Вучні Цімкавіцкай ДШМ

— Мы вырашылі падтрымаць праект «ART-mix» у малюнку горада, — кажа настаўнік па класу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цімкавіцкай ДШМ Алена Ігнатчык. - Паколькі мы знаходзімся ў гарадскім парку, то акцэнт зрабілі на ажыўленні прыроды, у прыватнасці, малюем дрэвы ва ўсёй іх красе. У планах таксама пленэр, прысвечаны нашаму знакамітаму земляку Кузьме Чорнаму. Пасля малюнкі будуць прадэманстраваны на выставе да Дня беларускага пісьменства.

Вядома ж, фестываль не мог абысціся без разнастайных віктарын, акцый, флэшмобаў і квэстаў. Цешыла гараджан і бяспройгрышная латарэя. Але, мабыць, самым яркім і захапляльным падарункам стала канцэртная праграма «У сузор'і талентаў».

- На сцэне раённага цэнтра культуры выступіў творчы брэнд нашага раёна, - кажа загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы РЦК Любоў Галубовіч. - Удзельнічалі разнажанравыя калектывы мастацкай творчасці і выканаўцы, праз якія пастараліся паказаць лепшую палітру жанраў і свае рэгіянальныя асаблівасці.

Выступаць «Капыльскія дудары»

Удзельнікі абраду «Цары»

На сцэне харэаграфічны калектыў РЦК, які дэманструе закладное ткацтва чырвона-белых ручнікоў

Ганаровае права адкрыцця канцэртнай праграмы было дадзена народнаму аркестру народных інструментаў «Капыльскія дудары». Добры настрой гледачам дарылі народны ансамбль народнай песні «Спадчына», народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне», народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра», харэаграфічны калектыў РЦК, народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі», узорная студыя эстраднага вакалу «Кліо». А сапраўдным падарункам-сюрпрызам для ўсіх прысутных стала выступленне ўдзельнікаў абраду «Цары» Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, які ўваходзіць у спіс аб'ектаў сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Прадэманстравалі таксама і традыцыі закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў, уключаных у Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. А завяршаў канцэрт упадабаны многім рок-гурт «Замкавая гара» з песняй «Мы едзем у горад Капыль».

Пастаноўка «Капыльскіх пацех»

Народны ансамбль народнай музыкі «Капыляне»

Народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра»

Бурнымі апладысментамі сустракалі гледачы кожны нумар, бо гэта было бліскуча, крэатыўна і весела. І нашы артысты чарговы раз пацвердзілі дэвіз марафону: багаты талентамі наш Капыльскі край!

Фінальны нумар

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы