Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Днямі ў Барысаве выбралі «Міс Міншчыны». Капыльшчыну прадстаўляла Дар'я Ракевіч, эколаг з ЖКГ

01.06.2021

Днямі ў Барысаве вырашылася галоўная інтрыга вясны: абрана «Міс Міншчыны».

У конкурсе, які праходзіць у рамках акцыі «Прыгажуні Міншчыны - багацце краіны!», удзельнічалі 40 выдатных дзяўчат, якія прайшлі адборы ў сваіх рэгіёнах. Капыльшчыну прадстаўляла Дар'я Ракевіч, эколаг з ЖКГ.

Кожная з удзельніц імкнулася прадэманстраваць свае лепшыя бакі. І падчас першага этапу - дэфіле ў кактэйльных сукенках - дзяўчаты рухаліся па сцэне ўпэўнена, дорачы прамяністыя ўсмешкі гледачам і членам журы, працу якога ўзначаліў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.

Выдатныя фізічныя дадзеныя дзяўчыны прадэманстравалі падчас праходкі ў купальніках. Некаторыя дадалі да выявы яркі акцэнт: каляровы топ або кідкі макіяж. Адным з найбольш творчых і крэатыўных выхадаў стала дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах.

Паміж конкурсамі гледачам не давалі сумаваць вядомыя беларускія выканаўцы: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, арт-гурт «Беларусы», папулярны гурт «Las Vegas», узорны харэаграфічны ансамбль «Дарунак», узорная цыркавая студыя «Летуценнікі», Ягор Кан, Яўген Лучын і іншыя.

Толькі 15 канкурсантак прайшлі ў наступны этап, у якім было неабходна паказаць сваё рытарычнае майстэрства і досціп. Дзяўчаты адказвалі на каверзныя пытанні вядучага, выяўляючы талент і крэатыў. А найбольш відовішчным момантам стала, вядома ж, дэфіле ў вячэрніх сукенках.

Ярка падтрымлівалі канкурсантак і гледачы, падбадзёрваючы удзельніц «крычалкамі». Самай актыўнай стала каманда заўзятараў салігарчанкі Аліны Буяліч. За яе і аддадзена большую колькасць галасоў, што прынесла дзяўчыне перамогу ў намінацыі «Міс Глядацкіх сімпатый».

Журы было няпроста выбраць пераможцу, бо ацэньваліся ўменне канкурсантак трымацца на сцэне, адказваць на пытанні, дэталёва разглядалася партфоліа ўдзельніц.

І вось надышоў доўгачаканы момант абвяшчэння імёнаў пераможцаў. У намінацыі «Міс Фота» лепшай стала Вікторыя Дзяшковіч з Любанскага раёна. Тытулы Другой і Першай Віцэ-міс дасталіся Лізавеце Абрамкінай са Смалявіцкага раёна і Яне Грыневіч з Лагойшчыны. А галоўнай прыгажуняй Міншчыны названа прадстаўніца Маладзечанскага раёна Дыяна Кулік. Падводзячы вынікі мерапрыемства, кіраўнік судзейскай калегіі Іван Маркевіч адзначыў:

- Відаць, што ўсе ўдзельніцы падышлі да конкурса адказна, сур'ёзна прапрацавалі вобразы. Дзяўчаты - вялікія разумніцы, бо прайшлі рэгіянальны адбор і годна выступілі на абласным этапе. Упэўнены, што кожная з іх змагла б прадставіць нашу краіну і на міжнародным узроўні. Дзякуй вам вялікі.

КАМЕНТАР

- Мы вельмі ўдзячны Дар'і Ракевіч за тое, што яна годна прадставіла Капыльшчыну на такім яркім конкурсе — кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса ЮХО. - Знаходзячыся ў глядацкай зале, мы шчыра перажывалі і апладзіравалі Дар'і. Яе ўдзел - гэта самая сапраўдная перамога, перамога, перш за ўсё, над сабой. Таксама хацелася б падзякаваць супрацоўнікам раённага цэнтра культуры і яго дырэктару Анастасii Курловіч за тое, што падтрымлівалі дзяўчыну і дапамагалі ёй з стварэннем вобраза. Не засталіся ў баку і работнікі Капыльскага дзяржаўнага каледжа: менавіта яны далі для удзелу выдатны народны касцюм.

Дзіяна Ткачэнка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы