Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Начальнік Капыльскага РАУС - аб мерах стрымання незаконнага абароту кантрафактнага і фальсіфікаванага алкаголю

01.06.2021

Якія меры прымаюцца раённым аддзелам унутраных спраў па спыненні незаконнага абароту кантрафактнага і фальсіфікаванага алкаголю?

І што пагражае чалавеку, калі ён парушае антыалкагольнае заканадаўства?

Расказвае начальнік РАУС маёр міліцыі Рыгор Рабцаў:

Рыгор Рабцаў (на фота)

- У мэтах прафілактыкі п'янства і алкагалізму супрацоўнікамі Капыльскага РАУС на тэрыторыі раёна праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі.

Напрыклад, за мінулы перыяд 2021 года з незаконнага абароту выведзена 55 літраў самагонкі і самагоннай брагі, выяўлена і спынена два факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, у выніку чаго знішчаны адзін самагонны апарат.

Хацелася б нагадаць што, у адпаведнасці з ч. 3 арт. 13.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) вытворчасць (выраб), перапрацоўка, захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, перамяшчэнне па ёй фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш за пяць літраў (пяці кілаграмаў) нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, больш за пяць літраў этылавага спірту, атрымліваемага з харчовай сыравіны, больш за пяць літраў нехарчовага этылавага спірту, а роўна продаж такой прадукцыі, спірту (незалежна ад аб'ёму) — цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, спірту.

Продаж (пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці) фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) адмысловымі маркамі, альбо алкагольных напояў уласнага вырабу — цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваемых алкагольных напояў, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) адмысловымі маркамі, алкагольных напояў уласнага вырабу, якія належаць вінаватай асобе або знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант яго здзяйснення, або без канфіскацыі такіх алкагольных напояў (ч. 4 арт. 13.21 КоАП). Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваемых алкагольных напояў, а таксама з канфіскацыяй алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) адмысловымі маркамі, алкагольных напояў уласнага вырабу, якія належаць вінаватай асобе або знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння ў момант яго здзяйснення (ч.5 арт. 13.21 КоАП).

У адпаведнасці з артыкулам 13.27 КоАП выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў( самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, — цягне накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, а роўна выраб фізічнымі асобамі больш за пяць літраў моцных алкагольных напояў (самагонкі), больш за трыццаць літраў паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) альбо захоўванне больш за трыццаць літраў такіх паўфабрыкатаў — цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.

Набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а таксама набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) — цягне накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напояў.

Пад моцнымі алкагольнымі напоямі (самагонкай) разумеюцца алкагольныя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам зброджвання сыравіны і наступнай перагонкі.

Наш кар.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы