Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка»

03.06.2021

Як дапамагчы дзіцяці вырасці патрыётам? Вядома ж, праз гульню.

І асабліва цікава, калі гэта гульня прадугледжвае выкананне інтэлектуальных і абаронна-спартыўных дысцыплін, як «Зарнічка», якая сабрала акцябрат і піянераў у СШ № 3 г.Капыля з 8 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гульня «Зарнічка» ўяўляе сабой камандныя спаборніцтвы.

Пачаткам гульні стала ўрачыстае адкрыццё і пастраенне, падчас якога загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вера Станкевіч і галоўны суддзя спаборніцтваў, настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 3 г. Капыля Андрэй Носаў настроілі юных патрыётаў на перамогу.

Хлопцы з цікавасцю выконвалі заданні

Першым конкурсам стаў агляд строя акцябрацкіх войскаў «Будзь гатовы!», а наступнае спаборніцтва «Маленькія грамадзяне вялікай краіны» праводзілася ў форме квіза. Падчас этапу «Вылучэнне» пасля каманды «Марш!» хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі па чарзе ўсе этапы эстафеты. Праявіць лепшыя спартыўныя якасці хлопцы змаглі падчас усіх этапаў спаборніцтва: «Пастка», «Багна», «Бервяно», «Змейка», «Сакрэтны пакет» і «ДАК». І на кожным чулася дружнае «Ура!»

Пераможцам у «Зарнічцы» стала каманда з Быстрыцкай СШ. Другое месца занялі рабяты з гімназіі № 1 і СШ № 2 г. Капыля. Трэці вынік - у школьнікаў з СШ № 3 г. Капыля і Цімкавіцкай СШ.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы