Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне працягваецца акцыя «Беларусь супраць тытуню»

03.06.2021

З 15 мая па 6 чэрвеня ў Капыльскім раёне праводзіцца рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».

Што хаваецца за праблемай курэння? Мы звярнуліся за каментаром да ўрача псіхіятра-нарколага УАЗ «Капыльская ЦРБ» Аляксандра Гайдэля:

Аляксандр Гайдэль

- Тытунекурэнне прызнана сёння ва ўсім свеце адным з самых распаўсюджаных і значных фактараў рызыкі для здароўя чалавека, утрымліваючы сумнае лідэрства і займаючы 2-е месца ў спісе прычын заўчаснай смерці людзей. Па дадзеных Сусветная арганізацыя аховы здароўя (далей — СААЗ), ужыванне тытуню з'яўляецца адной з значных пагроз для здароўя.

Актыўнае і пасіўнае спажыванне тытуню аднолькава пагражае здароўю чалавека на працягу ўсяго яго жыцця (ад унутрычэраўнага развіцця да старасці).

Тытунёвы дым змяшчае больш за 4000 хімічных рэчываў, 50 з якіх выклікаюць рак. Таксама дым ад падпаленай цыгарэты можа выклікаць цяжкія рэспіраторныя і сардэчна-сасудзістыя захворванні, якія могуць прывесці да смерці.

Тытунь забівае да паловы ўжываючых яго людзей. Штогод ужыванне тытуню прыводзіць да смерці больш за восем мільёнаў чалавек, з іх больш за сем мільёнаў чалавек, якія з'яўляліся спажыўцамі або былымі спажыўцамі тытуню, і больш за 1,2 мільёна не палячых людзей, якія падвяргаліся ўздзеянню другаснага тытунёвага дыму. Людзі паміраюць ад звязанага з тытунем інфаркту міякарда, інсульту, рака, хваробы лёгкіх і іншых хвароб. Амаль 80% з аднаго мільярда курцоў у свеце жыве ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. У некаторых з іх дзеці з бедных сем'яў часта працуюць на тытунёвых плантацыях для таго, каб забяспечваць даход для сям'і. Гэтыя дзеці асабліва ўразлівыя да «хваробы зялёнага тытуню», выкліканай нікацінам, які ўбіраецца праз скуру пры апрацоўцы вільготнага тытунёвага лісця.

Ужыванне тытуню наносіць істотны эканамічны ўрон, які, у прыватнасці, выяўляецца ў выглядзе значных выдаткаў на ахову здароўя, а таксама ў выглядзе страты чалавечага капіталу ў выніку абумоўленых ужываннем тытуню захворвання і смяротнасці.

Акрамя шкоды для здароўя чалавека, у СААЗ адзначаюць, што тытунь таксама негатыўна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Тытунёвыя адходы ўтрымліваюць больш за сем тысяч таксічных хімічных рэчываў, уключаючы канцэрагены. Дзве траціны з 15 мільярдаў прадаваемых штодня цыгарэт выкідваюцца ў прыроду.

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы