Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі раённы аддзел ФСАН: адказнасць за ўзносы – на сумленні плацельшчыка

03.06.2021

Своечасовая і поўная выплата абавязковых страхавых узносаў забяспечвае пенсійныя гарантыі грамадзян, а таксама гарантыі сацыяльнага забеспячэння ў выглядзе выплат дапамог па часовай непрацаздольнасці, дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і на пахаванне. Але не ўсе плацельшчыкі добрасумленныя ў выкананні сваіх абавязкаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях выплаты абавязковых страхавых узносаў распавядае начальнік Капыльскага райаддзела ФСАН Святлана Курчык:

- Заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні арыентавана на добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў наймальнікамі - юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі, якія прадстаўляюць працу грамадзянам па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах.

З 1 сакавіка 2021 года згодна з дзеючымі нормамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у рэдакцыі ад 6 студзеня 2021 г. (артыкул 12.15 КоАП) адменена адміністрацыйная адказнасць за нявыплату або няпоўную выплату абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплачваюць страхавыя ўзносы за сябе.

У адпаведнасці з артыкулам 12.15 КоАП адміністрацыйная адказнасць за нявыплату або няпоўную выплату ў вызначаны тэрмін узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у памеры звыш 20 базавых велічынь прадугледжана толькі для службовых або іншых упаўнаважаных асоб плацельшчыкаў з ліку арганізацый (філіялаў, прадстаўніцтваў, адасобленых падраздзяленняў), альбо індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, якія прадастаўляюць работу грамадзянам па працоўных і (ці) грамадзянска-прававых дагаворах.

Такім чынам, ужываючы прэвентыўныя меры да плацельшчыкам, органы фонду спадзяюцца на іх добрасумленнасць, прыстойнасць і законапаслухмянасць.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы